Першы лот атэставаных дыямэнтаў (іхная агульная колькасьць 1055 адзінак і агульная вага 250 каратаў) пачнуць прадаваць 20 кастрычніка праз аддзяленьні Нацбанку. Выставіць на продаж большую колькасьць дыямэнтаў пакуль складана: працэс атэстацыі патрабуе шмат часу, трэба агледзець і ацаніць кожны каменьчык і падрыхтаваць на яго сэртыфікат. Але кожны месяц будуць паступаць новыя партыі камянёў, абяцае намесьнік старшыні Нацбанку Васіль Мацюшэўскі.
(Мацюшэўскі: ) “Тыя камяні, якія прапануюць цяпер да рэалізацыі, будуць дастаткова хутка запатрабаваныя на рынку, бо ўжо цягам апошніх двух-трох месяцаў у Нацбанк зьвяртаецца дастаткова вялікая колькасьць зацікаўленых асобаў, якія хацелі б набыць гэтыя камяні”.
Сярэдняя вага аднаго каменьчыка — 0,5—0,8 карата. Кошт аднаго карата будзе вагацца ад 500 да 5000 даляраў, у залежнасьці ад вартасьці каменя, ягоных колерных якасьцяў ды іншых чыньнікаў. Усе дыямэнты апрацаваныя на гомельскім прадпрыемстве “Белгран”, якое набывае камяні на міжнародных аўкцыёнах. Такім чынам, Нацбанк гарантуе якасьць каштоўных каменьчыкаў. Іхнай ацэнкай займаюцца айчынныя спэцыялісты (пры Нацбанку створаны гемалягічны цэнтар), якія навучаліся за мяжой.
Але як стасуецца практыка продажу каштоўных мэталаў і камянёў з сапраўднымі функцыямі Нацбанку? На думку Васіля Мацюшэўскага, тут няма гаворкі пра камэрцыю.
(Мацюшэўскі: ) “У рамках указу кіраўніка дзяржавы нам даручана сфармаваць фонд каштоўных камянёў. А тыя камяні, якія мы цяпер прапануем да рэалізацыі на ўнутраным рынку, гэта тое, што менш цікава для гэтага фонду камянёў. Таму разглядаць гэта выключна як камэрцыйны праект было б няправільна”.
Былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч таксама лічыць, што галоўная крэдытна-фінансавая ўстанова краіны не імкнецца зарабіць грошы на каштоўнасьцях:
(Багданкевіч: ) “Каб сьцягнуць лішнія беларускія рублі, каб яны ня ціснулі на рост коштаў, на інфляцыю, можна выкарыстоўваць і такі сродак, як продаж золата ды іншых каштоўнасьцяў”.
Такая практыка, са словаў спадара Багданкевіча, існуе ў краінах зь нестабільнай эканомікай, таму ўвогуле тое, што робіць Нацбанк — слушна. Але ж, на думку экспэрта, папаўняць міжнародныя рэзэрвы за кошт каштоўнасьцяў ня варта, бо яны не прыносяць прыбытку. Выгадней, каб рэзэрвы былі ў замежнай валюце.