Сёлета ў Беларусі сьмяротны прысуд вынесены Сяргею Пугачову – арганізатару банды злачынцаў на Віцебшчыне. Абласны суд пад старшынёўствам Леаніда Пятрова разгледзеў каля 30 эпізодаў замаху на жыцьці і маёмасьць грамадзянаў. Па словах судзьдзі Пятрова, крымінальная справа заняла 26 тамоў.
(Пятроў: ) “Гэта полацкая банда. Маладыя людзі 1970 – 74 гадоў нараджэньня. Два зь іх, якія стварылі банду, Бурдэнка і Пугачоў, былі прадпрымальнікамі, затым кінулі, стварылі банду, узброіліся, выяжджалі на аўтатрасы і спынялі шафёраў-перагоньнікаў. Завалодвалі аўтамашынамі, а кіроўцаў забівалі. За бандытамі – шэраг разбойных нападаў на тэрыторыі Полацку, Полацкага раёну, Наваполацку. 100 сьведкаў было, па справе праходзіла 40 пацярпелых”.
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Леанід Пятроў паведаміў, што полацкая банда заставалася няўлоўная зь лета 2001 году да лістапада 2003-га. Вышукнікі не маглі выйсьці на сьлед рабаўнікоў, хаця палова зь іх мела крымінальнае мінулае. Мажліва, каб адвесьці крытыку ад міліцыі, падсудныя сталі на некаторы час “героямі” дзяржаўных газэт і тэлевізіі. Гаворыць судзьдзя Пятроў:
(Пятроў: ) “Карэспандэнты ў нас былі на чытаньні прысуду. І наагул, з самага пачатку з “ОНТ” былі. Нават нейкая праграма рыхтуецца аб гэтай справе. І з “Советской Белоруссии” журналісты былі. Са “Звязды” тэлефанавалі”.
Паводле абвешчаных Цэнтравыбаркамам вынікаў, на рэфэрэндуме 1996 году 85 працэнтаў беларусаў выказаліся за крайнюю меру пакараньня. Праз 9 гадоў нібыта нічога й не памянялася. Між тым ужо шмат людзей ведаюць: калі краіна не адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня, яна страціць шанц далучыцца да Рады Эўропы.
Я пацікавіўся меркаваньнямі жыхароў Менску, ці варта й надалей практыкаваць у Беларусі пакараньне сьмерцю.
(Спадарыня: ) “Я ведаю такі выпадак, калі мужчына засек жонку і дзяцей. Такія ўвогуле не павінны жыць”.
(Спадарыня: ) “Я супраць сьмяротнага пакараньня, бо я набожны чалавек. Лічу, што гэта вялікі грэх. Мы ня маем права пазбаўляць жыцьця іншага чалавека”.
(Спадар: ) “Цяжкае пытаньне. Напэўна, сьмяротнае пакараньне не патрэбнае. Лепш няхай пакутуе. Гэта цяжэй”.
(Спадарыня: ) “Калі гэта вельмі цяжкае злачынства, то павінна быць. Такіх людзей трэба зьнішчаць”.
Гэта былі мінакі на вуліцах Менску. Пра тое самае я гаварыў і з жыхарамі вёсцы Цапра на Меншчыне. Тут людзі ўспамінаюць пра двух сьмяротнікаў. Іван Мамчыц быў асуджаны ў 1946-м да расстрэлу нібыта за сувязь з акупантамі. Цудам ацалеў. Пасьля ГУЛАГу вярнуўся ў родную вёску, бо не лічыў сябе вінаватым. Распавядае аднавяскоўка былога сьмяротніка Ганна Анікей:
(Анікей: ) “Сядзеў не 25 гадоў, бо добры работнік быў у турме. Ажаніўся, нарадзіўся сын. Гарэлкі ня піў, на гаспадарцы ў яго ўсё як належыць. І пайшлі ў яго ўнукі, праўнукі. Жонка хварэла чатыры гады. Ён яе даглядаў, як баба не дагледзіць. І павярнуць трэба было, і на стул пасадзіць. Вось яму 85 гадоў, а ён самы прыкладны. Цяпер нават прыгажэй выглядае за свайго сына. Скрыўлены і згорблены сын, бо ўнадзіўся ў гарэлку”.
Другая гісторыя. У 1995-м 40-гадовы мужчына засек цешчу, жонку і сваё немаўля, пакалечыў сыноў. Гаворыць тамтэйшая жыхарка Аляксандра Шэўчык:
(Шэўчык: ) “Яны, напэўна, “ваявалі” цэлую ноч – ня ведаю. Я хадзіла на пахаваньне. Ляжыць дзіця, побач маці і жонка... У Менску быў суд, то казалі, што прысудзілі сьмерць. Дык мне падаецца, лепш было б, каб пакутаваў у турме. Толькі ўявіць: трое людзей на сьмерць, а двое калекамі засталіся”.
Гаварыла жыхарка вёскі Цапра Аляксандра Шэўчык.
Былы начальнік 1-га сьледчага ізалятару ў Менску палкоўнік Алкаеў выдае, што ў пэрыяд ад 1991-га па 2001-ы сьмяротны прысуд быў выкананы ў Беларусі 130 разоў. І кожны раз гэта рабілі стрэлам зь пісталета ў патыліцу. Па словах Алкаева, ён асабіста кантраляваў усе расстрэлы.
(Алкаеў: ) “Маё перакананьне, што гэтая мера пакараньня ня мае тых сацыяльных наступстваў, на якія спадзяецца дзяржава. Маўляў, аднаго пакаралі, і гэта для сотняў прыклад. Няма такіх прыкладаў. Аднаго пакаралі, а дзесяць іншых тое самае ўчыняюць”.
Палкоўнік Алкаеў даваў сьведчаньні арганізацыі “Міжнародная амністыя”. У справаздачы “Сьмяротная кара – 2004” падкрэсьліваецца, што ў Беларусі людзей асуджаюць на сьмерць “падчас несумленных судоў, а таксама на падставе прызнаньняў, атрыманых з дапамогай катаваньня”. На сур’ёзную крытыку нельга не рэагаваць. Напэўна, таму сёлета да завочнай грамадзкай дыскусіі, ці быць сьмяротнай кары ў Беларусі, далучыліся старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў, пасьля – старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч, а цяпер – намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч.
(Пяткевіч: ) “Калі будзе прызнана, што так, у краіне сасьпелі ўмовы, і людзі гатовыя для таго, каб сьмяротную кару адмяніць, то гэтае пытаньне можа быць вынесенае на рэфэрэндум. Але пакуль што гэта ў большай ступені стратэгічны кірунак у прававой частцы”.
Паводле спадарыні Пяткевіч, першы крок да скасаваньня найвышэйшай меры пакараньня нібыта зроблены: Лукашэнка ўнёс у парлямэнт папраўкі да Крымінальнага кодэксу, якія замацоўваюць часовы характар ужываньня сьмяротнай кары – да яе адмены. Калі адбудзецца абмеркаваньне дакумэнту, невядома. У кастрычніку ў Менску пачалася трэцяя сэсія Палаты прадстаўнікоў. Аднак сярод 42-х законапраектаў прэзыдэнцкі дакумэнт ня значыцца. Гутару зь вядомым публіцыстам Віктарам Дашуком:
(Дашук: ) “Трэба, каб была нейкая празрыстасьць, каб людзі мелі наконт гэтага сваю думку. Усё ж такі нам трэба набліжацца да міжнародных нормаў. Цывілізаваны сьвет за тое, каб сьмяротную кару адмяніць. Мы жывём за савецкім часам і па інэрцыі. У Савецкім Саюзе ўсё хавалася: гібель падводных лодак, прозьвішчы вайскоўцаў, якія ў розных краінах удзельнічалі ў ваенных канфліктах”.
Віктар Дашук кажа, што ягоны дакумэнтальны фільм “Віцебская справа” й цяпер забаронены для паказу. У першай сэрыі фільму выкрываецца сэксуальны маньяк, які цягам 15-ці гадоў задушыў 37 чалавек. У другой і трэцяй – сьведчаньні пракурораў, сьледчых і безь віны асуджаных. Пасьля чарговага забойства ў Віцебску хапалі людзей, пераважна маладых, і вінавацілі іх у злачынстве. 14 невінаватых сядзелі ў турме ад 10 да 15 гадоў, аднаго расстралялі. Па словах Віктара Дашука, калі такое здарылася ў іншай краіне, то вінаватыя пракуроры апынуліся б на турэмных нарах, таму што быў парушаны закон. У Беларусі, як кажа Дашук, нават пасьля расстрэлу невінаваты ня быў пахаваны па-хрысьціянску.
(Дашук: ) “ Маці ўвесь час абабівала парогі розных установаў, каб ёй выдалі цела. У свой час яна таксама паверыла ў тое, што ён вінаваты. Але маці нічога не паказалі і ня выдалі”.
Віктар Дашук мяркуе, што глыбінны сэнс віцебскай трагедыі ў тым, што карная сыстэма працуе ў сакрэтным рэжыме й па сёньняшні дзень. Час ідзе, а парадкі ў пэнітэнцыярнай сыстэме застаюцца савецкімі. Беларусь цяпер – апошняя краіна ў Эўропе, дзе ў турмах па-ранейшаму грымяць стрэлы...