...Нешта не сустрэлася мне пакуль а хоць мізэрнае ўхвалы чорнай бязглуздай вароне. Няшчасьніца, яна ці не дарэшты зганьбавана ў беларускім абыходзе.
Прыкладам, дзе расейцы скажуць: стыд не дым – глаза не выест, – наш чалавек увобразіць тую самую няёмкасьць інакш: cорам ня воран – вачэй ня выесьць. Дый зламысны “варанок” трыццатых пагібельных, што хапаў у крыважэрную пашчу тысячы ахвяр, – таксама ж глупотнае вароніна племя дарэшты зьняславіў. Куды ўжо таму крумкачу, над сьмерцю кружыламу!
Вось і адбялі паспрабуй тую немач-варону, калі яна дзе ні зьявіцца, дык паўсюль зганьбуецца. Доля ў яе гэткая ці што – усялякія заганы паказваць?! Адна вунь формула няздатнасьці да хоць якіх перамен і асэнсаваньняў – варона як дзень пачне, гэтак і скончыць – чаго вартая! Які зачын, такі й спачын – канечне, больш філязофская выснова пра няздольнасьць што-кольвек з уцьвілага месца зрушваць. Але воблік вароны ўсё ж надае самой зьяве нейкае ліхое адценьне – быццам насланьнё чорнае над краем...
Адкрылася ж тая вароніна сутнасьць паэту нашаму, Анатолю Вярцінскаму. Натрапіў ён неяк на правінцыйную прыгадку вароны, няздольнай свой дзень зладаваць. Мабыць, ведаць ня ведаўшы, цёткі паказвалі на інтэлігенцкія пошукі народу: марна, маўляў, браце, сьветлай будучыні чакаць – варона як дзень пачне, гэтак і скончыць...
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)