Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Анатолем Лябедзькам выклікаў розгалас у Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польская «Газэта выборча» піша пра суд у Берасьці над Анатолем Лябедзькам, які прызнаў лідэра АГП невінаватым, а таксама пра забарону на выезд зь Беларусі для гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута.

“Газэта выборча” піша, што абвінавачаньні на адрас Анатоля Лябедзькі ў тым, што ён арганізаваў і правёў у офісе Партыі камуністаў у Дамачаве каля Берасьця нелегальны сход для вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, “даволі парадаксальныя, бо сам Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што ня будзе рабіць пеаршкодаў у падрыхтоўцы да Кангрэсу”.

Штодзёньнік адзначае, што сьведкі, а імі былі афіцэры міліцыі, далі абсалютна розныя паказаньні бо, як скамэнтаваў газэце сытуацыю Анатоль Лябедзька, “яны былі ўпэўненыя, што незалежна ад таго, што скажуць у судзе, мяне і так асудзяць”.

“Аднак цешыцца яшчэ рана, бо цяпер справа, хутчэй за ўсё, патрапіць у абласны суд і тады сьведкі будуць падрыхтаваныя як сьлед і вырак будзе “правільны”, - падае “Газэта выборча” словы лідэра АГП.

У матэрыяле “Шлягбаўм для журналіста” польскі штодзёньнік піша пра забарону на выезд зь Беларусі для гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута пакуль ён не заплаціць штраф у памеры 5 мільёнаў 100 тысячаў рублёў за ўдзел у пікеце супраць перасьледу газэты “Глос знад Немна”.

“Пачобут, які цяпер плаціць штраф часткамі, асьцерагаецца, што калі штраф будзе выплачаны, дык улады могуць знайсьці іншую прычыну, каб ня даць яму дазвол на выезд з краіны”, - адзнчае “Газэта выборча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG