Прэсавы сакратар МЗС Польшчы пры гэтым зазначыў, што польскі бок мае надзею, што праца амбасадара Паўляка надалей будзе працягвацца нармальна. Амбасадар Паўляк быў адкліканы МЗС Польшчы для кансультацыяў пасьля таго, як беларуская міліцыя ў канцы ліпеня сілай захапіла будынак Саюза палякаў у Горадні.
Афіцыйнай рэакцыі польскай амбасады ў Менску і МЗС Беларусі на вяртаньне Тадэвуша Паўляка яшчэ няма. Непрызнанае ўладамі кіраўніцтва Саюза палякаў Беларусі пакуль устрымліваецца ад камэнтароў. Былы кіраўнік СПБ Тадэвуш Гавін, які нядаўна адседзеў 30 сутак арышту за свой пратэст супраць ціску ўладаў на польскую меншасьць, выказаў Радыё Свабода сваё расчараваньне гэтым крокам афіцыйнай Варшавы.
(Гавін: ) “Лічу, што гэтым крокам яны фактычна прызналі рацыю прэзыдэнта Лукашэнкі і яго кампаніі. Ну і чаго яны дамагліся? Пашумелі, пашумелі, выехалі і цяпер прыехалі. То і ня трэба было выяжджаць.”
Спадар Гавін зазначыў, што гэтае рашэньне афіцыйнай Варшавы адбылося ў момант абвастрэньня рэпрэсіяў супраць непрызнанага ўладамі кіраўніцтва СПБ. Ён спадзяецца, што новы ўрад Польшчы, які сфармуе правая кааліцыя, будзе іначай дзейнічаць адносна беларускіх уладаў.
Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў зазначыў, што назваць гэты крок Варшавы перамогай у барацьбе за правы беларускіх палякаў нельга.
(Фёдараў: ) “Фактычна, яны прызналі тым самым сваю паразу, але сапраўды, напэўна, улічваючы тую сытуацыю, якая склалася зараз у апазыцыйным руху, абраньне адзінага кандыдата, прысутнасьць тут такога ўплывовага дыплямата, прадстаўніка суседняй краіны, што зацікаўленая ў пераменах тут,– я думаю, што гэта апраўдана, тым ня меней”.
Гарадзенскі журналіст і палітык Мікола Маркевіч назваў вяртаньне Паўляка чарговай хібай польскай зьнешняй палітыкі адносна Беларусі.
(Маркевіч: ) “Калі сапраўды адбываліся кансультацыі, то чым яны скончыліся? Скончыліся пшыкам, нічым? Спадар Паўляк мае даволі далёкае ўяўленьне пра адзінага кандыдата і казаць пра ягоныя магчымасьці адносна кантактаваньня з адзіным кандыдатам як прадстаўніка польскай дзяржавы,– гэта, на мой погляд, кепскі жарт”.
Мікола Маркевіч зазначыў, што спадар Паўляк прадстаўнік левай, посткамуністычнай часткі палітычнага спэктру Польшчы, якая цяпер пакідае ўладныя кабінэты.