Пра гэта кіраўнік расейскага замежнага ведамства заявіў у Парыжы, адказваючы на пытаньне францускага журналіста аб пагаршэньні сытуацыі ў Беларусі.
Лаўроў станоўча ацаніў дзеяньні беларускіх уладаў і параўнаў сытуацыю ў Беларусі са становішчам расейскамоўнага насельніцтва ў Латвіі і Эстоніі, дзе паводле яго “адбываецца сапраўднае здушэньне адукацыі на расейскай мове”.
Сяргей Лаўроў заявіў, што ў Беларусі пасьля распаду СССР у Беларусі этнічныя палякі маюць магчымасьць атрымліваць адукацыю на польскай мове. “Грамадзяне ў Латвіі і Эстоніі, якія хацелі б атрымліваць адукацыю на расейскай мове, можа быць зайздросьцяць палякам ў Беларусі”, – заявіў кіраўнік расейскага МЗС.