(Спадар: ) “Хачу падзякаваць усім дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў за выбраньне адзіным кандыдатам Аляксандра Ўладзімеравіча Мілінкевча.
Усіх грамадзян краіны прашу і заклікаю аднадушна аказаць яму дапамогу, а ў дзень галасаваньня аддаць за яго свае галасы, каб у сьвеце мы маглі людзьмі звацца!
Жыве Беларусь!”
(Спадар: ) “Вось толькі што нядаўна вярнуўся зь Беларусі і даведаўся пра вынікі нашага так званага зьезду так званых дэмакратычных сілаў.
Усё гэта вельмі сьмешна. Зноў жа складваецца ўражаньне, што нейкія людзі адмываюць свае заходнія грошы, як гэта было ўжо даказана ў той жа Ўкраіне, напрыклад. Таму што, прабачце, той невядомы нікому кандыдат ад так званай апазыцыі, нікому невядомы і нікому непатрэбны. І ніхто за яго галасаваць безумоўна ня будзе, бо, відавочна, што сама нацыя мае сваіх лідэраў. Хаця безумоўна для іхняга піяру сёньня няма ніякіх магчымасьцяў, бо так званыя нашыя апазыцыйныя тусоўкі самі нічога для гэтага ня робяць, а толькі займаюцца глупай барацьбой паміж сваімі амбіцыямі. І, канечне ж, лепшай кандыдатуры, чым Зянон Пазьняк у дадзеных умовах, напэўна, і няма. Гэта адзіны лідэр дзяржавы і адзіны лідэр нацыі, які існуе на сёньняшні дзень”.
(Спадар: ) “Я ня ведаю, як і што сабе думаюць нашыя апазыцыянэры, але мне здаецца, што яны павінны рэальна думаць і глядзець на сытуацыю. Хаця яна, канечне, вельмі кепская. Статкевіч – у турме, а Пазьняк – за мяжой. А гэта відавочна сапраўдныя лідэры нацыі на сёньняшні дзень. І, напэўна, і ім не хапіла мужнасьці для таго, каб абраць кагосьці зь іх альбо прэм’ерам альбо кандыдатам на прэзыдэнта. Бо менавіта на такіх людзях, на нашых пакутнічках сапраўдных, будуецца нашая будучая ідэя дзяржаўнасьці.
А тое, што нам прапануюць, на жаль, гэта чарговы блеф, які досыць добра паказвае і нашая сучасная ўлада. І ў выніку, на жаль, будзе тое, што і было ўжо зь нейкім там Ганчарыкам, якога ніхто ня ведаў, і які зьнік і нікому зараз непатрэбны. А сапраўдныя асобы чамусьці застаюцца ў баку. Чаму – гэта пытаньне, але якое таксама мае пэўны адказ, напэўна, што нехта дзеліць каля заходняга карыта грошы, і іхняя справа чамусьці застаецца незапатрабаванай”.
(Вайсковы пэнсіянэр Лапахін: ) “Шаноўнае Радыё Свабода! На пытаньне тыдня, ці зможа Аляксандар Мілінкевіч перамагчы на выбарах Лукашэнку, мой адказ наступны: абавязкова павінен перамагчы!
Высокая адукаванасьць, інтэлігентнасьць, веданьне некалькіх замежных моваў, шляхетнасьць, беларускасьць, нашчадак паўстанцаў 1863-64 гадоў і іншыя станоўчыя рысы мэнталітэту і зьнешнасьці рэзка кантрастуюць з мэнталітэтам чалавека, які сам пра сябе гаварыў: “Я вырас сярод расьлін і жывёл”.
Для перамогі трэба вырашыць тры асноўныя пытаньні: дамагчыся доступу апазыцыі да СМІ, дабіцца ўнясеньня зьменаў у Выбарчы кодэкс, прымусіць адмовіцца Лукашэнку ад удзелу ў выбарах. Пытаньні гэтыя няпростыя, і кожны патрыёт бацькаўшчыны павінен прыняць удзел у іх вырашэньні. Наступае момант ісьціны. І трэба вылазіць з балота хлусьні, страха, зьнішчэньня ўсяго роднага, беларускага.
Жыве Беларусь!”
(Уладзімер: ) “Прывітаньне! Наконт пытаньня аб удзеле ў акцыі 16 кастрычніка.
Так! Нашая сям’я будзе прымаць удзел у гэтай акцыі, бо, напрыклад, сам наш лад жыцьця ўжо нейкі пратэст, напрыклад, супраць алькагалізацыі і дэбілізацыі насельніцтва. Але мы вырашылі крыху ўдасканаліць гэтую акцыю. Паколькі ў нас тыдзень дзеля разьняволенасьці, а гэта значыць – дзень бяз вопраткі, то мы апранемся ў белую вопратку, станем на калені, запалім сьвечкі і выканаем гімн “Магутны Божа”. Гэта як раз тое, што трэба. Але ёсьць заўвага.
На маю думку, нядзеля ня самы лепшы час на правядзеньне гэтай акцыі. Таму. Калі 16 выпадае на выходныя, яе трэба пераносіць на першы працоўны дзень. А калі на будні, то так і праводзіць. І зноў жа, нас пакуль яшчэ вельмі мала. На жаль”.
(Спадарыня: ) “Добры дзень! Хачу вам сказаць, што апошнім часам, колькі я не званю, вы маю размову не прапускаеце. А чаму, я ня ведаю.
Хачу сказаць, што мы вельмі ўсе задаволеныя, што выбралі Мілінкевіча. І мы ў яго верым. Але тут, мусіць, нічога не атрымаецца. Тут так усё наладжана, каб просты чалавек нікуды не прайшоў, асабліва паляк ці беларус.
Хачу сказаць, што мы ўсё жыцьцё адпрацавалі ў калгасе. Я таксама ў калгасе працавала з малых гадоў. Бацькі мае адпрацавалі ўсё жыцьцё ў калгасе. А калі прыйшлося выкупіць кватэру, то Лукашэнка ня даў бы яе выкупіць! Расейцам даў! Яны, Калганавы, з Варонежу прыехалі сюды ў Квасоўцы Гарадзенскага раёну, прывезьлі грошы адтуль і выкупілі кватэру. Іх мы ня ведаем. Вось якая справядлівасьць!”
(Спадар: ) “У сваіх перадвыбарных прамовах гэтыя польскія паны, кандыдаты ў прэзыдэнты, увесь час пужаюць Беларусь і Расею таксама, што яны будуць жорстка да нас ставіцца. Да нам начхаць, як яны да нас ставіцца будуць! Яны будуць дрэнна да нас ставіцца – ці не анэкдот гэта? Вось як Расея трубу сваю правядзе вакол Польшчы, вось тады патрасуцца паны гэтыя! Гэта па-першае.
Па-другое. Растлумачце, калі ласка, наступнае. Кажуць, што лёс нашага прэзыдэнта залежыць толькі ад Крамля. Адкуль гэта? Размова ж ідзе, што трэба з Расеяй сябраваць, ставіцца добра да яе. Каго выбярэм, той і будзе прэзыдэнтам! І ніякіх адносінаў Масква да гэтага ня мае! А то ж ужо нейкі правакатары кажуць, што яны акупанты! Навошта гэта? Вы толькі губляеце сябе, калі дазваляеце казаць такім правакатарам. Не губляйце свой аўтарытэт! Трымайцеся! Ня трэба гэтых правакацыяў і глупства гэтага!”