Мой госьць сёньня - рэдактар інтэрнэт-праекту “Радыё Беларусі” Максім Гайко.
(Вядоўца: ) Максім, раскажыце пра гісторыю праекту radio.tut.by - адкуль узялася ідэя, з чаго пачыналася, што плянавалі зрабіць - і што выйшла, а што ня выйшла.
(Гайко: ) “Усё пачалося ў 1999 годзе... і ня мною ;)
Малады чалавек, Аляксандар Чэкан, на бясплатным хостынгу разьмясьціў невялічкі сайт, прысьвечаны менскаму фм-сьвету. Там было літаральна пару фатаграфіяў, некалькі артыкулаў і... па-мойму, усё. Затое была маральная і матэрыяльная (у выглядзе артыкулаў і кантактаў з рознымі радыёстанцыямі) падтрымка з боку ды-джэя Альфа Радыё Вячаслава Бандарэнкі, дзякуючы якому, па першым часе, сайт абнаўляўся і разьвіваўся.
У 2000 годзе я выпадкова натрапіў на той сайт, пазнаёміўся зь яго стваральнікам і... папрасіўся ў штат. Спачатку я рабіў матэрыялы, прысьвечаныя гісторыі фм-у Беларусі, а менавіта – інтэрвію зь першымі вядучымі музычных праграмаў. У 2001 годзе мы пераехалі на партал tut.by, які ласкава нас “церпіць” і дагэтуль ;)
Па першым часе мы разьвіваліся дзякуючы таму, што ў менскіх станцыяў не было сваіх сайтаў, і яны з зайздросным пастаянствам дасылалі нам свае навіны. Таксама мы актыўна праводзілі інтэрвію, асьвятлялі розныя акцыі радыёстанцыяў, абнаўлялі разьдзел фатаграфіяў. Усё было прыемна і міла.
Нам дасылалі свае матэрыялы маладыя журналісты, зь некаторымі мы супрацоўнічалі даволі працяглы час, актыўна абменьваліся думкамі на форумах..
Пасьля настала такая пара ў разьвіцьці сайта, калі мы зразумелі, што на навінах аб адным менскім фм-е далёка не заедзеш. Намі, а дакладней мною (да 2003 году я застаўся адзіным рэдактарам сайту і яго кантэнтмэйкерам, бо Аляксандар проста фізычна ня меў час на сайт, бо пачаў працаваць на tut.by у рэклямным аддзеле) было вырашана, што трэба паступова пашыраць матэрыялы і асьвятляць працу беларускага радыё наагул і сусьветныя тэндэнцыі ў разьвіцьці радыё ў прыватнасьці.
У 2004 годзе пачаліся актыўныя адміністрацыйныя ўмяшаньні дзяржавы ў працу фм-станцыяў Беларусі. Тыя самыя сумна вядомыя 50, а пазьней 75 працэнтаў беларускай музыкі. Усё больш нашыя матэрыялы пачалі набываць адценьне апазыцыйнасьці і крытычнасьці да таго, што адбываецца ў інфармацыйнай прасторы краіны. Што, дарэчы, адштурхнула ад нашага рэсурсу маладых людзей да 20 гадоў, але прыцягнула людзей крыху старэйшых”.
(Вядоўца: ) Што ёсьць на radio.tut.by, на каго ён разьлічвае, якая статыстыка наведваньня - дынаміка росту?
(Гайко: ) “Асноўнае на сайце – гэта стужка навінаў, разьдзел публікацыяў, фота, агульная інфармацыя пра беларускія станцыі, разьдзел карысных спасылак, рэгулярныя апытаньні наведнікаў на тыя або іншыя актуальныя тэмы. Таксама ёсьць разьдзел радыёпрыколаў і розных забаўных выпадкаў, якія адбываліся на розных радыёстанцыях.
А яшчэ – хіт і цукерка на сайце – новы разьдзел – Парад 75 працэнтаў, у якім мы разьмяшчаем жахлівыя кампазыцыі, якія нясуць на радыё ўсе каму толькі стрэльне ў галаву – спадзеючыся, што іх запусьцяць у ратацыю. Чамусьці гэтыя аўтары лічаць, што калі на радыё 75 працэнтаў музыкі беларускай (хоць правільна яе трэба называць лякальнай), дык музычныя рэдактары ледзь не абавязаныя пускаць у эфір “шэдэўры” мясцовых кухонных музыкантаў.
На жаль, нам не ўдалося запусьціць разьдзел, у якім можна было б у он-лайне сачыць за сеткай вяшчаньня нашых радыёстанцыяў. Але гэта ў нашых плянах. Трэба толькі знайсьці свабоднага праграміста! ;)
У цэлым наш сайт будзе цікавы ўсім, хто цікавіцца радыё ў самым шырокім сэнсе. Нашы наведнікі – гэта адукаваныя, эрудзіраваныя, з шырокімі поглядамі людзі, якія, як нам здаецца, маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Я магу меркаваць пра гэта, грунтуючыся на тых лістах, якія мы пэрыядычна атрымліваем ад нашых наведнікаў.
Што да іх колькасьці, дык цяпер, як мне здаецца, вызначыўся спад цікавасьці да тэмы радыё. Я зьвязваю гэта з 75 працэнтамі і тым фактам, што ў асноўнай масе беларускія радыёстанцыі так і ня сталі апэратыўнымі і аб’ектыўнымі крыніцамі інфармацыі. Хай не аб’ектыўнымі ў філязофскім сэнсе слова, але такімі, што адлюстроўваюць пункт погляду розных пластоў грамадзтва.
У сувязі з гэтым і наведнікаў стала меней. Аднак я ўпэўнены, што стала меней выпадковых наведнікаў. Ядро аўдыторыі наадварот мае тэндэнцыю да, хай і не вялікага, але павелічэньня. Зрэшты, я б займаўся сайтам і тады, калі б у яго быў толькі адзін наведнік”.
(Вядоўца: ) Што ў далейшых плянах?
(Гайко: ) “У нашых плянах – зьмена агульнага выгляду сайта, а таксама ўпарадкаваньне інфармацыі і зручнасьці яе разьмяшчэньня і захаваньня. Трэба навесьці парадак у рубрыках і разьдзелах, выдаліць ужо неактуальную інфармацыю ды іншыя рамонтныя працы”.
(Вядоўца: ) Якое Вы радыё слухаеце?
(Гайко: ) “Нягледзячы на 75 працэнтаў, у Менску ёсьць што паслухаць. Я слухаю “Авторадио”, “Мелодии Века”, а таксама практычна ўсе праграмы, прысьвечаныя беларускім музыкам. Гэта – “Каля Рока”, “Новая Зямля”, “Тузін Гітоў” і некаторыя іншыя. У сувязі са складанасьцю правядзеньня ў нас у горадзе канцэртаў шмат якіх выдатных беларускіх выканаўцаў, даведацца нешта новае пра іх творчасьць можна паслухаўшы перадачы менскіх фм-станцыяў”.
(Вядоўца: ) Ці зьмянілася радыёпрастора за апошнія гады. Чаго не хапае ў беларускім радыёэфіры?
(Гайко: ) “Як мне здаецца, у Беларусі яна зьмянілася істотна. Прычым у горшы бок. Зачыстка інфармацыйнага поля, якая плянамерна праводзіцца апошнія 10 гадоў, адмоўна адбіваецца на працы нашых станцыяў.
Як мне бачыцца, яны становяцца падобныя на савецкае радыё, у найгоршым выглядзе. Гэта датычыць як інфармацыйнага напаўненьня, гэтак і музычнага. Не хапае альтэрнатыўных пунктаў погляду, дыскусіяў, спрэчак. Спробы рабіць цікавыя інфармацыйныя праграмы натыкаюцца на перашкоды і забароны: пра тое нельга гаварыць, пра тое забаронена, пра той бок жыцьця нельга нават думаць...
Нешта падобнае і з музыкай. 75 працэнтаў проста душаць эфір. На 15 радыёстанцыях гораду можна на пальцах пералічыць цікавыя музычныя праграмы. Новыя зьяўляюцца рэдка.
Ратуе тое, што дзякуючы зьніжэньню цэнаў на хуткае падлучэньне да Інтэрнэту, стала магчымым слухаць шматлікія сецявыя станцыі”.
(Вядоўца: ) Ці вытрымвае радыё канкурэнцыю з ТВ і Інтэрнэтам?
(Гайко: ) “На маю думку, у нашай краіне традыцыйнае радыё страчвае свае пазыцыі.
Вялікую канкурэнцыю яму складае Інтэрнэт – як крыніца інфармацыі і забавы, можна і радыё сецявое паслухаць. Тэлебачаньне таксама выцясьняе радыё, асабліва дома, у кватэры. Усё часьцей, прыходзячы дадому з працы, людзі ўключаюць тэлевізары і кампутары, а не радыёпрыймачы.
Думаю, аднавіць свае пазыцыі радыёстанцыям будзе ня проста. Але я ўпэўнены – яны справяцца! ;)”.
(Вядоўца: ) Якім, на Вашую думку, мае быць радыё будучыні?
(Гайко: ) “Мне здаецца, яно будзе інтэрактыўнае і пэрсаніфікаванае. Гэтая тэндэнцыя цяпер назіраецца ў Інтэрнэце, калі сайты запамінаюць і захоўваюць інфармацыю пра свайго наведніка, зьбіраючы пра яго статыстыку, вывучаючы яго густы і прыхільнасьці. Таксама і радыё будучыні будзе пазнаваць слухача, выдаваць яму тыя навіны, якія яму цікавыя, а таксама тую музыку, якую ён любіць.
Магчыма, будучыня – за Інтэрнэт-станцыямі. З разьвіцьцём бездратовага доступу і са зьніжэньнем коштаў на яго, прасьцей будзе слухаць такое радыё, чым лавіць фм-хвалі”.
Нагадаю, госьцем перадачы “Настрой на Свабоду” сёньня быў Максім Гайко, рэдактар radio.tut.by – сайту, прысьвечанага радыё ў Беларусі.
********************
Як мы паведамлялі раней, у рамках перадачы “Настрой на Свабоду” цяпер штомесяц будзе праводзіцца конкурс для нашых слухачоў. Кожны месяц у вас будзе магчымасьць выйграць наш прыз – партатыўны радыёпрыймач зь лічбавай настройкай Grundig YachtBoy-P2000.
І зараз – увага! – умовы нашага кастрычніцкага конкурсу. У праграмах Беларускай Свабоды ўжо некалькі гадоў гучыць перадача “Сучасныя мэмуары”. Калі ласка, назавеце – хто за гэтыя гады ўжо выступаў на нашых хвалях са сваімі ўспамінамі? Больш шанцаў выйграць прыз будзе мець той, хто ня толькі назаве аўтараў мэмуараў, але і прыпомніць – як называлася сэрыя ўспамінаў таго або іншага аўтара. Вось, напрыклад, цяпер свае ўспаміны завяршае чытаць пісьменьнік Уладзімер Арлоў, ягоная сэрыя мае загаловак “Полацкі вецер”. Вынікі конкурсу мы падвядзем у суботу 22 кастрычніка – на падставе тых адказаў, якія мы да таго часу атрымаем. Так што, калі надумаецеся ўдзельнічаць - не адкладайце. І яшчэ адна ўмова – удзел у конкурсе могуць браць толькі жыхары Беларусі. Жадаем Вам посьпехаў!