Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да кіраўнікоў органаў улады


Валер Каліноўскі, Менск Адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах зьвярнуўся да старшыняў Вярхоўнага суду і КДБ Беларусі, генэральнага пракурора і міністра ўнутраных справаў.

Аляксандар Мілінкевіч падзякаваў супрацоўнікам міліцыі, кіраўніцтву Менскага аўтамабільнага заводу і Палацу культуры МАЗу за тое, што Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі 1—2 кастрычніка прайшоў без сур’ёзных інцыдэнтаў ды выказаў спадзяваньне, што “з боку органаў улады ня будзе ніякага перасьледу ўдзельнікаў кангрэсу, у тым ліку звальненьняў з працы і выключэння з навучальных установаў”.

“Лічу, і надалей улады не павінны змагацца з народам Беларусі ў яго імкненьні да свабоды, незалежнасьці, дэмакратыі і дабрабыту нашай дзяржавы”, — зазначыў лідэр апазыцыі.

Пры гэтым спадар Мілінкевіч заявіў, што “на вялікі жаль, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыіі падалі ў сваіх рэпартажах інфармацыю пра кангрэс неаб’ектыўна, скарыстаўшы дробныя правакацыі дзеля спробаў дыскрэдытацыі сотняў сумленных грамадзянаў Беларусі, што прысутнічалі на кангрэсе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG