Кніга Юрыя Шаўцова не магла ня выклікаць палемікі. Прычым у розных удзельнікаў дыскусіі былі розныя пярэчаньні. Шэраг беларускіх удзельнікаў – ад палітыка і эканаміста Яраслава Раманчука да палітоляга Андрэя Суздальцава -- закідалі Шаўцову апалягетычнасьць ягонага погляду на сучасную Беларусь, не пагаджаліся з тэзай, што з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі беларуская палітычная сыстэма набыла ўстойлівасьць, што крокі беларускага кіраўніцтва ня толькі правільныя, але па сутнасьці безальтэрнатыўныя.
Расейскаму дасьледчыку з інстытута краінаў СНД Уладзімеру Жарыхіну прыйшліся не да спадобы тэзы Шаўцова пра тое, што Беларусь ўсё больш інтэгруецца ў эўрапейскую эканоміку, што цяперашні ўзровень двухбаковых адносінаў з Расеяй – дастатковы і іх паглыбленьне будзе шкодным. Спрэчкі выклікала таксама адна з галоўных тэзаў кнігі аб тым, што выжываньне людзей пасьля Чарнобыля з’яўляецца абсалютным прыярытэтам для Беларусі і што любыя палітычныя, эканамічныя і культурныя крокі павінны быць скіраваныя на гэта.
Але нягледзячы на крытыку, усе выступоўцы адзначалі, што кніга беларускага навукоўца, якая выйшла ў Маскве, прапануе арыгінальны погляд на Беларусь і будзе асабліва цікавая расейцам, якія пра суседнюю краіну проста мала ведаюць.
Акадэмічная дыскусія увесь час перапынялася абмеркаваньнем надзённых палітычных праблемаў. Калі я прыгадаў, як у 2002 годзе Ўладзімер Пуцін прапанаваў Беларусі стаць часткай Расейскай Фэдэрацыі і якой была рэакцыя на гэтую прапанову ў Беларусі, слова папрасіў гаспадар форуму, палітоляг Глеб Паўлоўскі, які сказаў, што пра уваходжаньне ў Расейскую Фэдэрацыю сям’ю губэрніямі няма і гаворкі, могуць і павінны толькі варыянты саюзу нацыяў.
Паўлоўскі таксама сказаў, што летась слабасьцю каманды кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Віктара Януковіча была слабасьць у яе ідэалёгіі нацыянальнага складніка, адсутнасьць свайго нацыянальнага праекту. Тут варта нагадаць, што Паўлоўскі працаваў на выбарах у камандзе Януковіча.
Падчас дыскусіі былы сакратар саюзнага парлямэнцкага сходу Ўладзімер Аксёнаў канстатаваў, што праца над канстытуцыйным актам гэтак званай саюзнай дзяржавы фактычна ня мае плёну і што, відаць, сапраўды варта казаць толькі пра саюз.
Вельмі зацікаўленым было абмеркаваньне перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі пасьля Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Расейскіх удзельнікаў цікавіла стаўленьне Аляксандра Мілінкевіча да Расеі, некаторыя нават сьцвярджалі, што ён антырасейскі кандыдат ўжо таму, што празаходні.
Прадстаўнік беларускага пасольства ў Маскве цікавіўся ў намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, чаму той лічыць, што кааліцыя вакол Мілінкевіча ўтрымаецца да выбараў. Некалькі расейскіх удзельнікаў зьвярнулі ўвагу на тое, што выступ на Кангрэсе Валера Фралова, які заклікаў да шчыльных сувязяў з “братняй Расеяй”, выклікаў незадаволеную рэакцыю ўдзельнікаў форуму.
Сярод выступоўцаў на “круглым стале” былі такія, хто казаў пра беларусаў, як пра адзіны з расейцамі народ, пра адсутнасьць у Беларусі нацыянальнага праекту. Аднак выглядае, што магістральнае стаўленьне і экспэртаў і, магчыма, расейскіх уладаў сфармуляваў ужо цытаваны Глеб Паўлоўскі, які сказаў, што “Беларусь для Расеі ня столькі аазіс стабільнасьці, колькі адно з апірышчаў архітэктуры бясьпекі, таму мы гэтак цэнім Беларусь як саюзьніка”.
З гэтых словаў можна зрабіць выснову, што выбар Расеі ў Беларусі застаецца нязьменным. Разам з тым варта адзначыць, што пэрспэктыва выбараў у Беларусі відавочным чынам падвышае зацікаўленасьць расейскай экспэртнай супольнасьці да Беларусі, спараджае гатовасьць слухаць нават ня надта прыемныя меркаваньні. У кулюарах сустрэчы я чуў меркаваньні, што варта было б запрасіць Аляксандра Мілінкевіча ў Маскву. Паразмаўляць.