Амаль уся першая палова другога дня працы Кангрэсу дэмакратычных сілаў была прысьвечана прэзэнтацыі асобаў, якія прэтэндуюць на ролю адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Прэтэндэнтаў было чатыры – Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч і Сяргей Калякін. Але ў часе выступу перад дэлегатамі кангрэсу Станіслаў Шушкевіч зьняў сваю кандыдатуру. У інтэрвію беларускай Свабодзе экс-старшыня Вярхоўнага Савету так патлумачыў сваё рашэньне:
(Шушкевіч: ) “Я вырашыў зьняць кандыдатуру таму, што празь месяц-другі любы з трох, хто застаўся, будзе мець больш дасьведчанасьці, як перамагчы ў прэзыдэнцкай гонцы. Сёньня відавочна самая вялікая дасьведчанасьць у Калякіна, самае хуткае паскарэньне ў Лябедзькі, і мне здаецца, самая грунтоўная пазыцыя ў Мілінкевіча. Мне самому цяжка выбраць зь іх”.
Такім чынам у бюлетэнях для таемнага галасаваньня засталіся тры прозьвішчы – Мілінкевіча, Калякіна й Лябедзькі.
Паводле арганізатараў Кангрэсу, таемнае галасаваньне ёсьць найбольш дэмакратычнай формай галасаваньня. Адзіным кандыдатам прызнаецца той, хто зьбярэ больш за 50% галасоў дэлегатаў у першым туры альбо большасьць галасоў у другім.
На час галасаваньня быў абвешчаны перапынак і больш за 800 дэлегатаў выстраіліся ў чэргі па бюлетэні. Пасьля таго, як дэлегаты апусьцілі свае бюлетэні ў скрыні, я пацікавіўся іхным выбарам:
(Карніенка: ) “Сярод гэтых кандыдатаў самых лепшых няма, але я лічу, што два палітыкі на гэтым кангрэсе ёсьць – гэта Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька. Мой выбар на сёньня Анатоль Лябедзька. І думаю, што кандыдат павінен быць ня проста адзіным, а павінен быць правераны палітычны баец”.
Гэта было меркаваньне дэлегата Алеся Карніенкі з Гомеля.
А вось, што сказаў дэлегат Віктар Капульцэвіч, былы старшыня гарвыканкаму Барысава:
(Капульцэвіч: ) “За Сяргея Іванавіча Калякіна. Мы разам стваралі партыю, потым разам былі ў блёку апазыцыі. Дзеля таго, каб у Беларусі былі мір, парадак і дэмакратыя”.
Ларыса Кульбіцкая зь Менску аддала свой голас за Аляксандра Мілінкевіча. Яна так патлумачыла свой выбар:
(Кульбіцкая: ) “А я зрабіла такі выбар, таму што ён чалавек, які вельмі любіць Беларусь. Я гэта адчуваю сэрцам, што ён за Беларусь. У цэнтры ягоных поглядаў, ягонага сумленьня – Беларусь”.