Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ставяцца да правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі менчукі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Наш карэспандэнт цікавіўся ў людзей, што праходзілі побач з Палацам культуры менскага аўтазаводу, дзе праходзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў, ці ведаюць яны, што адбываецца ў палацы, і ці патрэбны на будучых выбарах адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў. Вось якія ён атрымаў адказы:

(Карэспандэнт: ) “Ці вы ведаеце, што цяпер адбываецца ў гэтым палацы?”

(Дзяўчыны: ) “Не, не”.

(Карэспандэнт: ) “Напісана: Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. Гэты кангрэс мае вылучыць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах наступнага году. Скажыце, як вы да гэтага ставіцеся? Ці патрэбны адзіны кандыдат, ці патрэбная альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку?”

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што патрэбная альтэрнатыва, каб людзі малі выбраць з некалькіх кандыдатаў”.

(Спадарыня: ) “Вельмі станоўча стаўлюся да Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Трэба каб нешта рабілася ў нашай краіне, а не стаяла на месцы”.

(Дзяўчыны: ) “Ведаем – Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. Вельмі добра да гэтага ставімся. Патрэбная альтэрнатыва, а то мы ведаем толькі аднаго прэзыдэнта".

(Спадар: ) "Добра стаўлюся, трэба знайсьці адзінага. А так людзі будуць блытацца, калі яго ня будзе. І прадстаўнік уладаў можа забраць частку галасоў”.

(Спадарыня: ) “Відаць патрэбны адзіны. Можа лепей жыць будзем”.

(Спадар: ) “Патрэбны адзіны. Яны нам, беларусам, жыць дапамагаюць”.

(Спадар: ) “Стаўлюся станоўча, але лічу, што павінен быць яшчэ хаця б адзін незалежны кандыдат ад дэмакратычных сілаў. На той выпадак, калі ўлада паспрабуе зарубіць прадстаўніка ад кангрэсу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG