Першы дзень Кангрэсу быў прысьвечаны пераважна фармаваньню рабочых выбараў форуму і палітычным дыскусіям. У дэбатах удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх суб''ектаў апазыцыйнай "дзясяткі", а таксама тыя вядомыя палітыкі, якія самастойна прэтэндуюць на ўдзел у выбарах: Пятро Краўчанка, Аляксандар Вайтовіч, Валеры Фралоў ды іншыя.
Ня выключана, што гэтыя асобы заўтра будуць уключаныя ў бюлетэні для галасаваньня, калі такое рашэньне прыме Кангрэс. Чакаецца, што будуць 2 туры галасаваньня за адзінага кандыдата ад апазыцыі. Паміж гэтымі турамі ўдзельнікі будуць разглядаць праекты рэзалюцыяў, якія стануць асновай перадвыбарчай плятформы адзінага кандыдата.
Што да падпісанага пагадненьня аб супольных дзеяньня ўсімі лідэрамі "дзясяткі" і чатырма кандыдатамі. Яно павінна гарантаваць, што, калі заўтра абвесьцяць пераможцу, адзінага кандыдата, астатнія не разбягуцца і будуць адзінай камандай. Тэкст пагадненьня будзе агучаны толькі 2-га кастрычніка.
Дарэчы, Анатоль Лябедзка падпісаў пагадненьне зь дзьвюма агаворкамі. Ён мяркуе, што Кангрэс павінен стаць стала дзейным органам, кшталту народнага парлямэнту, і Кангрэс павінен зацьвердзіць перадвыбарчыя структуры на месцах.
Ахова Кангрэсу была арганізаваная валантэрамі, прычым, на добрым узроўні. Была, праўда, спроба прайсьці ў будынак радыкаламі з НБП - нацболаў, але беспасьпяхова. Зь міліцыі тут былі некалькі чалавек, пазьней іх ніхто ня бачыў.