Нумар быў падрыхтаваны да друку прыхільнікамі старшыні Саюзу палякаў Анжалікі Борыс, якую не прызнаюць беларускія ўлады. Наклад газэты 3 тысячы асобнікаў.
У газэце надрукаваная “хроніка зьнішчэньня Саюзу палякаў Беларусі”, а на першай старонцы зьмешчана публікацыя “Палякі Аляксандра Рыгоравіча”. Адзін з аўтараў публікацый Андрэй Пачобут сказаў, што газэта распаўсюджваецца сярод актывістаў Саюзу палякаў і кіроўных структураў, большая частка накладу дайшла да чытачоў, перашкодаў з боку ўладаў у распаўсюдзе пакуль не было. Спадар Пачобут зазначыў, што яны спадзяюцца наладзіць тыднёвы выпуск выданьня.
Цяпер сярод чытачоў распаўсюджваюцца дзьве газэты з назвай “Glos znad Niemna”, але з розным зьместам. Адну зь іх выдае ў Горадні Саюз палякаў на чале з Юзафам Лучнікам, якога прызнаюць улады. Андрэй Пачобут не выключае, што ў будучыні газэта, якая друкуецца ў Польшчы, будзе мець падзагаловак “Glos znad Niemna” на эміграцыі”.