Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі "Нацыянальны Альянс" вітае Кангрэс


RFE/RL Усеўкраінская моладзевая грамадзкая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” вітае Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі.

Правядзеньне кангрэсу і абраньне на ім адзінага кандыдата ад апазыцыйных сілаў зьяўляецца неабходнай умовай будучай перамогі.

Як паказваюць апошнія прыклады навейшай гісторыі, перамогі дэмакратычнай апазыцыі ў Сэрбіі, Грузіі і Ўкраіне атрымалася дасягнуць дзякуючы аб’яднаньню і вызначэньню адзінага лідэра.

"Нацыянальны Альянс" спадзяецца, што Кангрэс зможа абраць таго адзінага кандыдата, у якім ўся беларуская грамадзкасьць, чакаючы перамен, убачыць нацыянальнага лідэра, здольнага перамагчы рэжым.

"Нацыянальны Альянс" у сваю чаргу зробіць усё магчымае, каб Беларусь стала вольнай і незалежнай. Сёньня Ўкраіна – заўтра Беларусь!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG