Гаворыць шэф-рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна.
(Калінкіна: ) “Сёньня пасьля 12-й гадзіны, калі ў банку падлічылі ўсе тыя грошы, якія за сёньняшнюю раніцу і ўчорашні вечар паступілі на наш рахунак, мы зразумелі, што назьбіралі 100 мільёнаў рублёў. Усё, што мы павінны былі Сяргею Гайдукевічу, яму аплачана”.
А гадзінай раней людзі яшчэ ішлі і ішлі ў рэдакцыю, каб пералічыць свае грошы на рахунак “Народнай Волі” і такім чынам дапамагчы ёй выжыць.
(Спадар: ) “Мая “Воля”. Таму я і прыйшоў. Я бяз “Волі” не жыву. Мне патрэбная “Воля”.
(Спадар: ) “Я прыйшоў, каб эканамічна дапамагчы “Народнай Волі” ў гэты вельмі цяжкі час. Я пэнсіянэр. Прабачце, калі ласка, я няшмат магу дапамагчы”.
(Спадар: ) “Гэта самая лепшая газэта, і я зь першага і да апошняга дня на яе падпісваўся. І цяпер таксама буду падпісвацца, таму што гэта газэта, якая гаворыць праўду”.
Як паведаміў “Свабодзе” галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, значную частку выплачанага Сяргею Гайдукевічу штрафу склалі менавіта ахвяраваньні чытачоў газэты. А шэф-рэдактар выданьня Сьвятлана Калінкіна праз нашае радыё захацела падзякаваць усім, хто адгукнуўся на заклік аб дапамозе:
(Калінкіна: ) “Гэтыя дні былі вельмі кранальныя. Прыходзілі людзі — і старыя, і маладыя, і студэнты, і прадпрымальнікі, і пэнсіянэры, і вэтэраны. Кожны гаварыў нейкія добрыя і цёплыя словы, словы падтрымкі. Каб не яны, то ўжо і сёньняшні нумар “Народнай Волі” ня выйшаў, і заўтрашні б ня выйшаў. І нават у гэтай рэдакцыі, напэўна, не было б журналістаў, бо ўся маёмасьць была б арыштаваная. Наагул я ня ведаю, што б мы рабілі. Таму вялікі дзякуй!”
У самой рэдакцыі сёньня рыхтаваўся нумар на 1 кастрычніка. 30 верасьня — апошні дзень, калі газэту яшчэ можна будзе надрукаваць у друкарні “Чырвоная зорка”. Заўтра “Народную Волю” можна будзе атрымаць толькі па падпісцы. Праз газэтныя шапікі газэта больш распаўсюджвацца ня будзе ў адпаведнасьці з рашэньнем “Белсаюздруку” і яго падразьдзяленьняў скасаваць у аднабаковым парадку дамовы з 1 кастрычніка.
Заўтрашні нумар амаль цалкам прысьвечаны Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Дарэчы, частка накладу газэты будзе распаўсюджаная заўтра сярод дэлегатаў Кангрэсу.
Як паведаміла Сьвятлана Калінкіна, знайсьці друкарню ў Менску, якая б пагадзілася заключыць дамову з выданьнем, не ўдалося, і цяпер вядзецца пошук друкарні ў рэгіёнах. Калі гэта не атрымаецца, то будзе разглядацца іншы варыянт — друкавацца ў Смаленску. Паводле спадарыні Калінкінай, старшыня расейскага Саюзу правых сіл Мікіта Бялых ужо заявіў, што СПС возьме на сябе частку выдаткаў на друкаваньне “Народнай Волі” ў Расеі на знак салідарнасьці зь незалежным выданьнем.
Калектыў “Народнай Волі” зьвярнуўся да лідэраў найбольш уплывовых заходніх краінаў з заклікам дапамагчы Беларусі зьберагчы свабоду слова. Афіцыйнага адказу на тэлеграму, дасланую пазаўчора Аляксандру Лукашэнку, не паступіла, аднак, як стала вядома журналістам газэты з дасьведчаных крыніцаў, тэлеграма з рэзалюцыяй Лукашэнкі была перададзеная міністру інфармацыі Ўладзімеру Русакевічу.
У надрукаваным сёньня нумары калектыў рэдакцыі “Народнай Волі” раіць падпісчыкам зьвяртацца з пазовамі да друкарні “Чырвоная зорка” і да прадпрыемстваў “Белсаюздрук”, “Менгарсаюздрук” і “Менаблсаюздрук”, якія ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы зь недзяржаўнай газэтай.