Нагадаем, што зь вясны гэтага года і на працягу некалькіх месяцаў невядомыя, якія называюць сябе Беларускай народна-вызваленчай арміяй брала на сябе адказнасьць за распаўсюджаньне чутак аб пагаршэньні радыяцыйнага становішча, аб мінаваньні адміністрацыйных будынкаў у Мінску і чыгункі.
У Дзяржаўным сакратарыяце Рады бясьпекі Беларусі лічаць"несур''ёзнай" заяву БНВА аб датычнасьці да арганізацаыі выбухаў у Віцебску 14 і 22 верасьня. Паводле суразмоўцы агенцтва БелаПАН, у аналягічных выпадках структуры, што арганізавалі такога кшталту акцыі, адразу бяруць на сябе адказнасьць, а не празь некаторы час, як у гэтым выпадку.
Тым часам агенцтва Інтэрфакс паведаміла са спасылкай на ананімнага высокага чыноўніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, што беларускі бок зьвернецца па дапамогу да Расеі ў экспэртызе выбуховага прыстасаваньня, што спрацавала ў Віцебску. Паводле прадстаўніка МУС, гэтае прыстасаваньне магло быць вырабленае і ў прамысловых умовах.