“Независимая газета” распавядае пра ўдзел кіраўніка Беларусі ў зьездах Фэдэрацыі прафсаюзаў і БРСМ. “Каб стаць прэзыдэнтам у чарговы раз, Лукашэнка знайшоў у грамадзтве чатыры групы падтрымкі – піша выданьне – гэта прафсаюзы, моладзь, жанчыны і вэтэраны”. Газэта адзначвае выказваньні Лукашэнкі на зьезьдзе БРСМ, што ў хуткім часе на дзяржаўным ўзроўні будуць прынятыя самыя жорсткія меры, каб гарантаваць бясьпеку народу Беларусі, ягоны расповед пра тое, што ў Нью-Ёрку падчас сваёй паездкі на ў ААН ён убачыў імкненьне “каго-небудзь заціснуць, захапіць рынкі і гэтак далей”.
“Независимая газета” прыводзіць словы кіраўніка Беларусі, паводле якога дэмакратыя – гэта адзінства народа і ўлады. Выданьне прагназуе, што ў хуткім часе Лукашэнка выступіць на аналягічных зьездах жаночых і вэтэранскіх арганізацыяў.
“Время новостей” у артыкуле “Дыпляматычная каляіна” камэнтуе чуткі пра тое, што новым паслом Расеі ў Беларусі можа стаць былы міністар шляхоў зносінаў Генадзь Фадзееў. Беларускі бок адмовіўся прыняць пасла Дзьмітрыя Аяцкава – Лукашэнка пакрыўдзіўся на яго за рэзкія характарыстыкі на свой адрас. “Время новостей” адзначае, што Фадзееў ніколі ня меў выразных палітычных сувязяў зь Менскам. Выданьне цытуе беларускага палітыка і аналітыка Яраслава Раманчука, паводле якога прызначэньне Фадзеева азначала б рэалізацыю схемы аддзяленьня "мухаў ад катлетаў", задэкляраваную Пуціным, пераход ад інтэграцыйнай рыторыкі да прагматычнага ўзаемадзеяньня ў сфэры эканомікі.
“Коммерсант” распавядае пра камандна-штабныя вучэньні, якія напачатку тыдня пачаліся ў Беларусі на мяжы з Латвіяй і Літвой. У манэўрах удзельнічаюць каля 4 тысячаў вайскоўцаў і 50 адзінак бранетэхнікі. Тэма вучэньняў – барацьба зь незаконнымі ўзброенымі групоўкамі і дывэрсійнымі групамі. Нататка ў “Коммерсанте” мае назву – “Беларусь знайшла тэрарыстаў на мяжы з Прыбалтыкай”. Газэта цытуе выступ міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава, паводле якога “супраць Беларусі вядзецца інфармацыйная вайна” і таму Беларусь і Расея сваёй баявой моцай павінны супрацьстаяць патэнцыйным пагрозам, якія зыходзяць ад НАТО.
Орган міністэрства абароны Расеі “Красная звезда” паведамляе, што беларускае войска ў хуткім часе атрымае з Расеі зэнітна-ракетныя комплексы С-300ПС. Імі будзе ўзброеная 115-я зэнітная ракетная брыгада, якая нясе службу ў раёне Берасьця. Ужо ідзе праца па абсталяваньні пазыцыйнага раёну брыгады, перападрыхтоўка асабовага складу брыгады, якая цяпер мае на ўзбраеньні старыя комплексы С-125.
Інтэрнэт-выданьне “Глобалрус” друкуе аналіз палітычнай сытуацыі ў краіне напярэдадні выбараў і выказвае гіпотэзы аб палітычнай ролі выбуху ў Віцебску. Аўтар дэманструе пэўную абазнанасьць у беларускай сытуацыі, піша пра тры калёны апазыцыі – “дзясятку”, якая ладзіць Кангрэс, Аляксандра Казуліна і аб’яднаньне палітыкаў-адзіночак Васіля Лявонава, Аляксандра Казуліна і Валера Фралова. Выданьне прыводзіць менскія чуткі, што на Кангрэсе дэмсілаў можа выступіць Аляксандар Лукашэнка. Аўтар ня выключае, што Лукашэнку карціць выступіць перад апазыцыяй, асабліва пасьля прамовы ў ААН, дзе ён паспрабаваў зьмяніць імідж ізаляванага “апошняга дыктатара Эўропы” на аднаго зь лідэраў антыамэрыканскай кааліцыі разам з Уга Чавэсам і Фідэлем Кастра пры падтрымцы Расеі і Кітаю.
Наконт выбуху ў Віцебску “Глобалрус” піша, што відаць нейкая сіла вырашыла зьнішчыць рэпутацыю Беларусі, як выспы стабільнасьці, чым традыцыйна ганарыцца Лукашэнка. “Няма сумневу, што і ўлада і апазыцыя паспрабуюць ускласьці адказнасьць адна на адну” – упэўненае выданьне. На яго думку, матывам для ўлады зрабіць гэта магло б быць імкненьне ўвесьці надзвычайнае становішча. Але гэтая вэрсія прадаецца “Глобалрусу” малаімавернай, бо выбары яшчэ ня хутка. Выданьне лічыць, што гэта магла зьдзейсьніць нейкая радыкальная частка апазыцыі, якая ўпэўненая, што перамагчы Лукашэнку на выбарах немагчыма, і выбірае шлях дэстабілізацыі сытуацыі.
Падзеі, падобныя да віцебскіх, заўсёды спараджаюць змоўніцкія вэрсіі, тым больш што расейскія аналітыкі схільныя карыстацца імі пры любой нагодзе. Але варта адзначыць, што апазыцыя ўсё ж зьбірае кангрэс для вылучэньня адзінага кандыдата менавіта на выбары, а не на ролю Бін Ладэна, а што да дэстабілізацыі, то сытуацыя “асаджанай крэпасьці” была б хутчэй на карысьць уладзе, чым апазыцыі.