Дагэтуль застаецца невядомым лёс міністра абароны Анатоля Грыцэнкі й міністра транспарту й сувязі Яўгена Чарваненкі. Апошняга часта абвінавачвалі ў сувязях зь бізнэсам, хаця ён сам катэгарычна абвяргаў гэта й заяўляў, што ён стаў чыстым чыноўнікам. А спадар Грыцэнка нібыта мае шанцы захаваць пасаду міністра абароны, бо да яго вельмі добра ставіцца кіраўніцтва НАТО, аднак ягоная жонка Юлія Маставая працуе першай намесьніцай рэдактара газэты “Дзеркало тижня», лічыцца ў першай сотні уплывовых дзеячоў Украіны ды яшчэ летам напісала, што прэзыдэнт Віктар Юшчанка на закрытым паседжаньні ўраду прапанаваў Юліі Цімашэнцы пайьсці ў адстаўку, што выклікала вялікі скандал. Таму супраць міністра абароны можа быць ягонае сямейнае становішча. Аднак указаў пра звальненьне спадароў Грыцэнкі й Чарваненкі дагэтуль няма.
Віктар Юшчанка сёньня звольніў трох міністраў з ураду Юліі Цімашэнкі й не прызначыў замест іх нікога. Гэта міністар юстыцыі Раман Зварыч, які ў самым пачатку дзейнасьці ўраду падаваў у адстаўку, пратэстуючы супраць рашэньняў Кабінэту міністраў у галіне нафтапераробкі, дзе працуе ягоная жонка. Прэзыдэнт ягоную адстаўку не прыняў, а неўзабаве спадар Зварыч трапіў у скандал зь ягоным узроўнем адукацыі – ён заяўляў, што ў родных для яго ЗША атрымаў дыплём прафэсара, але потым прызнаў, што прафэсарам ніколі ня быў. Таксама звольненая міністар культуры Аксана Білазір, супраць якой выступалі некаторыя культурныя дзеячы, а асабліва кіраўніцтва кіеўскага тэатру расейскай драмы, якое яна звольніла. Трэцяя вакансія ва ўрадзе зьявілася пасьля звальненьня міністра аховы здароўя Міколы Палішчука, на якога кампрамату ніхто не абнародаваў.
На пасаду сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны, якая вызвалілася пасьля адстаўкі абвінавачанага ў карупцыі Пятра Парашэнкі, прызначаны Анатоль Кінах, які дагэтуль працаваў першым віцэ-прэм’ерам, а яшчэ раней быў прэм’ер-міністрам. На ягоную пасаду першага віцэ прызначаны Станіслаў Сташэўскі – парлямэнтар, які ў 2001 годзе некалькі месяцаў быў міністрам паліва й энэргетыкі.
Застаўся віцэ-прэм’ерам Раман Бясьсьмертны, які ачольвае прэзыдэнцкую партыю “Наша Ўкраіна”. Новым віцэ-прэм’ерам стаў Вячаслаў Кірыленка, які дагэтуль быў міністрам працы, а на ягонае месца прызначаны Іван Сахань, які ўжо быў міністрам працы цягам чатырох гадоў прэзыдэнцтва Леаніда Кучмы.
Прэзыдэнт Украіны звольніў міністра эканомікі Сяргея Цярохіна, а на ягоную пасаду прызначыў Арсена Яцэнюка, якому 31 год і які пасьпеў папрацаваць першым намесьнікам кіраўніка Нацыянальнага банку.
Таксама звольнены асабісты сябар прэзыдэнта Давід Жванія, якога называлі карупцыянэрам і чалавекам з сумнеўнымі кантактамі. Замест яго міністрам у справе надзвычайных сытуацыяў прызначаны Віктар Балога, які быў губэрнатарам Закарпацкай вобласьці.
Засталіся на сваіх пасадах усе міністры, якія праходзілі паводле квоты Сацыялістычнай партыі. Гэта міністар унутраных справаў Юры Луцэнка, міністар адукацыі й навукі Станіслаў Нікалаенка ды міністар аграрнай палітыкі Аляксандар Бараніўскі.
Таксама захавалі партфэлі міністар замежных справаў Барыс Тарасюк і міністры аховы навакольнага прыроднага асяродзьдзя, прамысловай палітыкі, вугальнай прамысловасьці, паліва й энэргетыкі ды ў справах сям’і, моладзі й спорту.
Такім чынам, 11 сяброў Кабінэту міністраў з 22 засталіся тыя самыя, і колькасьць гэтых старых кадраў у новым урадзе яшчэ можа павялічыцца.