Паводле дадзеных Цэнтарвыбаркаму, выйграла сёлетнія парлямэнцкія выбары партыя “Закон і справядлівасьць”, за якую прагаласавалі амаль 27% выбарцаў. На другім месцы будучы магчымы ўдзельнік кааліцыі “Закону і справядлівасьці” лібэральная “Грамадзянская плятформа” – яе падтрымалі крыху болей за 24% выбарцаў. Трэцяе і чацьвертае месцы атрымалі папулістская “Самаабарона” і кіруючы цяпер у Польчшы Саюз левых дэмакратаў – гэтыя дзьве партыі атрымалі прыкладна аднолькавую колькасьць галасоў – каля 11%.
Далей ідуць кансэрватары зь Лігі польскіх сем’яў і сялянская Польская народная партыя – каля 8 і каля 7% галасоў адпаведна.
У парлямэнце ня будзе прадстаўнікоў Сацыял-дэмакратычнай партыі Польшчы, а таксама польскай Дэмакратычнай партыі, у склад якой уваходзяць такія вядомыя палітыкі як Тадэвуш Мазавецкі, Браніслаў Герэмэк і цяперашні прэм’ер Марэк Бэлька.
Ад Саюзу левых дэмакратаў у Сэйм прайшоў беларус Яўген Чыквін – вядомы праваслаўны дзеяч і адзін з аўтараў ухваленага нядаўна закону аб нацыянальных меншасьцях, які, сярод іншага, дае беларусам магчымасьць карыстацца беларускай мовай у дзяржаўных установах свайго рэгіёну.
На фота - Яўген Чыквін.