Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аляксандра Казуліна канфіскавалі польскі часопіс


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта адзін зь лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі 26 верасьня. У варшаўскім аэрапорце ён набыў англамоўны часопіс, які выдаецца ў Польшчы, і ў якім быў зьмешчаны артыкул пра Аляксандра Лукашэнку.

Кіраўніка Беларусі ў гэтым часопісе назвалі "апошнім дыктатарам Эўропы". Пра тое, што было далей распавядае Аляксандар Казулін:

(Казулін: ) "Мяне гадзіну і 40 хвілінаў аглядалі па поўнай праграме. Потым часопіс канфіскавалі, склалі пратакол канфіскацыі. Высьвятляецца, што часопіс можа значна паўплываць на сытуацыю ў нашай краіне. Гэта прыклад таго, як улада баіцца элемэнтарнай інфармацыі. І як дзяржаўныя законы па поўнай праграме парушаюцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG