(Валер Карбалевіч: ) “На гэтым тыдні Лукашэнка ўжо другі раз выступае на зьезьдзе абдзяржаўленай арганізацыі. Спачатку ў аўторак ён трымаў прамову на зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. І вось сёньня кіраўнік дзяржавы выступіў на зьезьдзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Схема абодвух выступаў была ў чымсьці падобная. На зьезьдзе прафсаюзаў Лукашэнка апавядаў, як клапоцяцца ўлады пра інтарэсы працоўных. Цяпер кіраўнік дзяржавы расказваў пра дзяржаўную палітыку падтрымкі моладзі, вялікую сацыяльную абарону і іншае. Лукашэнка адзначыў стварэньне справядлівых умоваў для паступленьня маладых людзей бяз блату ў ВНУ, ільготы пры будаўніцтве жыльля і іншае. Ці адчувае моладзь падтрымку дзяржавы?”
(Алена Талапіла: ) “Возьмем, напрыклад, становішча тых людзей, зь якімі я вучуся. На пытаньне, ці адчуваюць яны падтрымку дзяржавы, большасьць зь іх пацісьне плячыма. Таму што адзіная дапамога дзяржавы выяўляецца ў атрыманьні стыпэндыяў, якія далёка не адпавядаюць пражытковаму мінімуму. Калі казаць пра галоўны клопат студэнтаў цяпер, то ім няма дзе жыць. Зачыніліся інтэрнаты, пераважна на рамонт. Гэта прывяло да таго, што ўзьнік попыт на жыльлё. Кошты на кватэру моцна ўзьняліся. Цяпер за аднапакаёвую кватэру просяць столькі, колькі мінулым годам каштавала двухпакаёвая кватэра. Да таго ж, студэнтам проста не здаюць жыльлё. І пры гэтым мы кажам, што дзяржава клапоціцца пра студэнтаў”,
(Кірыл Ігнацік: ) “Моладзь адчувае ня столькі дапамогу дзяржавы, колькі кантроль з боку дзяржавы. З кожным днём узмацняецца ціск. Моладзі спрабуюць давесьці, што дзяржава пра яе клапоціцца. Але як выглядае сытуацыя насамрэч? Сёньня ўжо шмат людзей вучыцца за грошы. Уводзяцца новыя правілы, паводле якіх, трэба мець больш высокія адзнакі, каб атрымліваць стыпэндыю. Ідзе ліквідацыя прыватных навучальных установаў. Становіцца больш платных факультэтаў у дзяржаўных установах, на якіх кошты на навучаньне большыя, чым у прыватных.
Што тычыцца льготаў на жыльлё. Моладзь у асноўных будуе яго на звычайных агульных умовах. Для гэтага патрэбныя вялікія грошы альбо гарантыі. А ў моладзі няма ні таго, ні другога, няма чаго ўносіць у заклад. Таму заявы Лукашэнкі далёкія ад рэчаіснасьці”.
(Дзьмітры Яненка: ) “Трэба разглядаць дзьве катэгорыі моладзі. Адна катэгорыя — гэта маладыя людзі, якія ўваходзяць у БРСМ. І другая частка — гэта несаюзная моладзь, альбо людзі, якія ўваходзяць у апазыцыйныя моладзевыя арганізацыі. У сябраў БРСМ нейкая падтрымка ёсьць. Гэтая арганізацыя заключыла шэраг дамоваў з камэрцыйнымі структурамі, якія робяць зьніжкі для яе сябраў. Іншая ж моладзь не адчувае падтрымкі дзяржавы. Пра гэта, напрыклад, сьведчыць скарачэньне з кожным годам насельніцтва Беларусі. Памірае больш людзей, чым нараджаецца. Пра гэта сьведчыць таксама статыстыка шлюбаў і разводаў”.
(Карбалевіч: ) “За дзяржаўную падтрымку Лукашэнка заклікаў моладзь, у сваю чаргу, падтрымаць палітыку кіраўніцтва краіны. У прыватнасьці, маладыя людзі павінны, на думку Лукашэнкі, змагацца за стабільнасьць у краіне. Гэты заклік прагучаў асабліва актуальным на фоне ўчорашніх падзеяў у Віцебску. Ці сапраўды ўладзе патрэбная падтрымка моладзі? Ці занепакоеная ўлада грамадзкай пазыцый маладых людзей?”
(Талапіла: ) “Моладзь — гэта значная грамадзкая сіла, якая можа зрэагаваць нечакана, і часам, насуперак захадам улады. Цяпер кіраўніцтва краіны сьцьвярджае, што яно ўсё робіць для моладзі і спрабуе пераканаць у гэтым саму моладзь. Але гэта зрабіць досыць цяжка на фоне тых праблемаў, якія існуюць у маладых людзей. Думаю, што гэта чарговы папулізм перад выбарамі. Проста Лукашэнка яшчэ раз выклаў, што хоча атрымаць улада ў замену на тыя грошы, якія яна ўклала ў БРСМ”.
(Ігнацік: ) “Вядома, уладзе патрэбная падтрымка моладзі альбо хаця б ляяльнасьць. Сёньня ўлада ставіць задачу, каб моладзь ня выйшла, ня выступіла супраць гэтай улады. Мы ведаем, што сапраўдных выбараў Лукашэнка не плянуе наступным годам. А досьвед іншых краінаў, нават краінаў блізкага замежжа, сьведчыць пра тое, што моладзь адыгрывала значную ролю ў скіданьні недэмакратычных рэжымаў. Лукашэнка ведае, што моладзь прытрымліваецца іншых поглядаў, чым той курс, які ён праводзіць. У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў тое, што Беларусь не ўступае ў Эўразьвяз. Таму што, па ягоных словах, палякі апынуліся ў кепскім становішчы, яны ня могуць атрымаць працоўнай візы ў некаторыя эўрапейскія краіны.
Але беларусы тым больш ня могуць атрымаць працоўных візаў. Гэта для іх цяжэй, чым для грамадзянаў краінаў-сябраў Эўразьвязу. Нават каб атрымаць звычайную візу, даводзіцца выстойваць вялікія чэргі. Таму Лукашэнка імкнецца апавядаць пра пазытыў для моладзі ў палітыцы дзяржавы. Ён жадае схаваць тыя бакі жыцьця, якія моладзь згубіла ў выніку дзяржаўнай палітыкі. А ўсё іншае, на ягоную думку, — чыньнік нестабільнасьці. Лейтматыў выступу: дзяржава робіць усё дзеля моладзі, ніхто іншы ня зможа рабіць лепш, цяперашняя ўлада — гэта стабільнасьць, у іншых краінах і гэтага няма. Гэта папулізм”.
(Яненка: ) “Прэзыдэнцкія выбары 2001 году паказалі, што такой падтрымкі, якую мае Лукашэнка сярод старэйшага пакаленьня, сярод моладзі ў яго няма. Такой падтрымкі і ня будзе. Бо дзяржава павярнулася да моладзі ня тварам, а іншым бокам. Калі дзяржава хоча, каб моладзь падтрымлівала яе, прэзыдэнта, то яна павінна зрабіць так, каб кожная асоба ў краіне, асабліва маладая асоба, мела магчымасьць разьвівацца свабодна. Малады чалавек не павінен думаць, што калі я не ўступлю ў БРСМ, то мне не дадуць інтэрнату, могуць пазбавіць стыпэндыі, зьнізіць адзнаку на экзамэнах і іншае”.
(Карбалевіч: ) “Падзеі сярэдзіны 1990-х гадоў, асабліва вясны 1996 году, калі моладзь была галоўным рухавіком масавых акцыяў пратэсту, падштурхнулі ўлады да рэалізацыі праекту БРСМ, каб інтэграваць моладзь у існую сацыяльна-эканамічную мадэль. І БРСМ сапраўды стаў самай масавай моладзевай арганізацыяй у краіне, ягоныя структуры існуюць амаль ва ўсіх працоўных калектывах. Зь іншага боку, скарацілался падтрымка моладзьдзю апазыцыйных моладзевых арганізацыяў, ва ўсялякім разе, публічная падтрымка. Акцыі “Маладога фронту” ці “Зубра” не зьяўляюцца масавымі. Дык ці ўдалося ўладам дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся ў пачатку рэалізацыі праекту БРСМ?”
(Талапіла: ) “Тут справа ня толькі менавіта ў рэалізацыі праекту БРСМ, колькі ўвогуле ва ўсім комплексе мерапрыемстваў, якія ўлада ажыцьцявіла, каб максымальна выціснуць апазыцыйныя рухі, арганізацыі, аб’яднаньні з сфэры грамадзкага жыцьця. Улада зрабіла ўсё, каб гэтыя арганізацыі ўвогуле перасталі быць бачныя звычайнаму чалавеку. Па маіх ацэнках, тыя грошы, якія ўлада ўклала ў БРСМ, не акупіліся. Магчыма, часткова, але ня цалкам. Калі б самі функцыянэры БРСМ былі зацікаўленымі людзьмі, то аддача магла быць большай.
Маладыя людзі часта любяць працаваць за ідэю, дзеля рэалізацыі сваіх амбіцыяў, за будучыню. А БРСМ прапануе ім, каб толькі вельмі кароткі час маладым людзям жылося добра. Таму перакананых бээрэсэмаўцаў насамрэч мала. І яны ня зьменяць сытуацыі ў краіне кардынальным чынам”.
(Ігнацік: ) “Нейкую частку праекту рэалізаваць удалося. Пра БРСМ чуваць. Ёсьць людзі, якія сядзяць у офісах, атрымліваюць заробак, разьмяркоўваюць ільготы. Калі прыгадаць гісторыю, то праект пачынаўся з стварэньня Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі (БПСМ). Гэта была першая стадыя. Але гэтая арганізацыя не працавала. Таму вырашылі аб’яднаць БПСМ з структурай, якая была адносна самастойнай, мела нейкі ўплыў сярод маладых людзей — зь Беларускім саюзам моладзі (БСМ). Як вынік, замест другога БСМ, як плянавалі, узьнік новы БПСМ пад новаю назваю БРСМ. То бок, вярнуліся да таго, што было.
Калі арганізацыя ня мае ініцыятывы, выконвае дзяржаўны заказ, толькі разьмяркоўвае льготы, гэта ня можа ідэйна захапіць моладзь. У дзяржавы ня хопіць грошай, каб усе сябры БРСМ сталі адданымі дзяржаўнай палітыцы. Шмат людзей, якія не падтрымліваюць Лукашэнку, сьмяюцца зь ягонай палітыкі, зьяўляюцца сябрамі БРСМ, ходзяць бясплатна на дыскатэку, атрымліваюць іншыя льготы. На пытаньне, чаму яны застаюцца ў гэтай арганізацыі, адказваюць, што нічога не губляюць, фармальна там лічацца і карыстаюцца льготамі. Але падтрымліваць Лукашэнку яны ня будуць, а нават наадварот. Сяброўства ў БРСМ зьяўляецца фармальнасьцю. Функцыянэры пішуць файныя справаздачы, атрымліваюць добрыя грошы. І моладзь успрымае атрыманыя льготы разам зь сяброўствам у БРСМ як халяву ад дзяржавы. То бок, БРСМ жыве сам па сабе, а моладзь — сама па сабе”.
(Яненка: ) “Добрым адказам на вашае пытаньне былі выбары ў Палату прадстаўнікоў і рэфэрэндум мінулага году. Тады моладзь, студэнтаў датэрмінова пагналі на датэрміновае галасаваньне. Гэта была перасьцярога ўладаў наконт таго, як моладзь прагаласуе. Ва ўладаў не было ўпэўненасьці, што моладзь прыйдзе ў дзень галасаваньня і прагаласуе так, як трэба. Бо моладзь больш адукаваная і свабодная ў параўнаньні зь іншымі слаямі насельніцтва. Маладыя людзі ня бачаць у БРСМ магчымасьці самарэалізацыі. Таму ў верасьні 2002 году, калі прайшоў аб’яднаны зьезд БПСМ і БСМ і створаны БРСМ, было народжанае мёртвае дзіця”.
(Карбалевіч: ) “У дэмакратычных краінах сэнс існаваньня грамадзкіх арганізацыяў палягае ў тым, каб абараняць інтарэсы пэўнага сэктару грамадзтва, даводзіць свае патрэбы да дзяржаўных органаў. І такія арганізацыі працуюць згодна з прынцыпам “зьнізу ўверх”. У Беларусі сэнс існаваньня фармальна грамадзкіх, а фактычна абдзяржаўленых структураў палягае ў тым, каб ажыцьцяўляць кантроль дзяржавы над пэўнаю грамадзкаю стратай — у нашым выпадку, над моладзьдзю. То бок беларуская сыстэма працуе па прынцыпе “зьверху ўніз”.