Кіраўнік ваўкавыскай фірмы “Радыё-Таксі” Мікола Аўтуховіч распачаў галадоўку 20 верасьня. Вось што ён сёньня распавёў пра стан свайго здароўя:
(Аўтуховіч: ) “Трэці дзень — гэта ж для мяне не галадоўка. Нармальны стан здароўя. Толькі на сёмыя-восьмыя суткі пачынаеш нешта адчуваць. Тэлефанаваў пракурор, хацеў сустрэцца. Я яму кажу, што няма сэнсу, бо ўсё роўна вы нічога не вырашаеце. Кажу: “Ні ў суды, ні ў пракуратуру не пайду, бо вам ня веру”.
Прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў лічаць, што фірма “Ніка-Транс” давала Аўтуховічу, які валодае 22 мініаўтобусамі, сваіх кіроўцаў, але заробленыя на перавозцы пасажыраў грошы яны здавалі ня ў касу сваёй фірмы, а ў касу прадпрымальніка. Улады лічаць, што фірма “Ніка-Транс” мусіць сплаціць дзяржаве ўсе падаткі і штрафныя санкцыі зь вясны 2003 да восені 2004 году. Жонка Міколы Аўтуховіча Алена, а таксама дырэктар фірмы “Ніка-Транс” Юры Лявонаў прызнаныя падазраванымі ў крымінальнай справе, і ў іх апісаная маёмасьць. Сьледчы ўправы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Гарадзенскай вобласьці Мікалай Аліфер адмовіўся казаць пра нейкія падрабязнасьці гэтай справы:
(Аліфер: ) “У адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам існуе таямніца папярэдняга сьледзтва. Ніякай інфармацыі з гэтай нагоды я вам даць не магу. Дзякуй, да пабачэньня”.
Мікола Аўтуховіч гаворыць, што ён дзейнічаў законна:
(Аўтуховіч: ) “Цяпер выйшаў 285-ты ўказ прэзыдэнта, які дзейнічае з 1 жніўня. У ім, у другім пункце была забароненая схема працы па дамовах зь юрыдычнымі асобамі. Папярэдні, чацьверты дэкрэт гэтага не забараняў. І мы выкарысталі гэты момант, а ім гэта не спадабалася, што мы не перавялі таксі з прадпрымальніка на фірму, а знайшлі іншы шлях. Вось яны пачалі нас за гэта біць”.
Спадар Аўтуховіч накіраваў асабістыя лісты Аляксандру Лукашэнку і кіраўніку Гарадзеншчыны Ўладзімеру Саўчанку з патрабаваньнем спыніць перасьлед яго сям’і. Галадоўку Аўтуховіча гатовыя падтрымаць яго калегі-кіроўцы. Гэта ўжо трэцяя галадоўка ваўкавыскага прадпрымальніка за апошнія два гады.

Два гады таму, 5 лістапада 2003 году, кіроўцы ваўкавыскага прыватнага таксі, якое належыць прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, закончылі акцыю пратэсту і пачалі працу. Сам ён галадаў больш за два тыдні, да яго далучыліся кіроўцы і дыспэтчары, усяго галадалі больш за 30 чалавек. Яны пратэставалі супраць таго, што падатковая служба арыштавала таксоўкі, а міністэрства транспарту з 20 кастрычніка на месяц прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі на пасажырскія таксаперавозкі, якая належыць М.Аўтуховічу. Бяз працы тады апынуліся 60 чалавек. Падатковая служба ўрэшце вярнула арыштаваныя таксоўкі, затым рэспубліканская пракуратура накіравала ў міністэрства транспарту пратэст адносна загаду міністра Баравога, які мусіў аднавіць дзеяньне ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі. Аднак правамоцнымі засталіся штрафы прадпрымальніку Аўтуховічу, якія выставіла падатковая служба.
Гэтай вясной, 15 красавіка 2005 году у Ваўкавыску закончылася масавая галадоўка кіроўцаў таксовак, якая працягвалася 31 дзён. У сьпісах галадоўнікаў было прынамсі болей за 35 чалавек. І менавіта столькі дзён галадаў уладальнік таксовак прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Патрабаваньне галадоўнікаў выканана часткова: грузавыя аўтамабілі партнэрскай фірмы “Ніка-транс”, якія з пачатку году стаялі пад арыштам, пачалі працу. Падатковая служба разблякавала рахунак і дазволіла фірме выкарыстоўваць грошы на міжнародныя перавозкі, аднак эканамічныя санкцыі будуць спаганяцца з рахунка.
Застаўся правамоцным штраф фірме “Ніка-транс”—больш за 440 мільёнаў рублёў—за парушэньне парадку разьлікаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў. Гэты штраф узаконены рашэньнем Вышэйшага гаспадарчага суду. Апроч гэтага, міністэрства падаткаў і збораў пастанавіла, што фірма не заплаціла падаткі за грошы, якія кіроўцы “Ніка-транс”, што наймае Аўтуховіч для працы на сваіх таксоўках, атрымалі ад пасажыраў і здалі прадпрымальніку цягам 2003-2004 гадоў. Гэты падатак разам са штрафам і пеняй складае больш за 1 мільярд і 813 мільёнаў рублёў.