Пакуль жыхары вуліц Высокай, Луначарскага, Усходняй ды іншых дамагаліся адмены рашэньня гарвыканкаму, гомельская філія закрытага акцыянэрнага таварыства “Слаўнафта-Старт” завяршыла будаўніцтва аўтазапраўкі і нядаўна афіцыйна адкрыла яе.
Гаворыць жыхар вуліцы Высокай Леанід Пліска:
(Пліска: ) “Яшчэ не было з пракуратуры і суду адказу, а запраўку запусьцілі. Значыць, яны, чыноўнікі “Слаўнафты-Старт”, упэўненыя ў падтрымцы вышэйшых органаў – ім дазволена ўсё рабіць. Нягледзячы на тое, што наносіцца шкода здароўю жыхароў, асабліва дзецей”.
Гараджане напачатку пісалі скаргі ў шматлікія інстанцыі, пратэстуючы супраць будаўніцтва аўтазапраўкі – у той жа гарвыканкам, аблвыканкам, у міністэрствы па надзвычайных сытуацыях, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, у Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы, у пракуратуру.
Людзі адзначалі, што бэнзакалёнкі знаходзяцца надзвычай блізка ад лініі электраперадачы на 3,5 тысячы вольт, што забаронена адпаведнымі нормамі пажарнай бясьпекі. Пабач з электралініяй закапаны вялікія ёмістасьці для захоўваньня паліва.
(Пліска: ) “Чатыры цыстэрны прыкладна па 60 тонаў яны схавалі ля краю шашы Навазыбкаў – Гомель, у ахоўнай зоне лініі электраперадачы”.
Ня ўлічаны напрамак ветру. Ён, як правіла, дзьме ў бок жылых дамоў.
Расказвае Антаніна Семянцова – дом, у якім яна жыве, стаіць побач з новапабудаванай запраўкай:
(Семянцова: ) “Мы ня можам ужо адчыніць форткі, асабліва, калі яны прывозяць цыстэрны і зьліваюць гэты бэнзін. Дыхаць няма чым”.
Аўтазапраўка паднятая на ўзровень вокнаў жылых дамоў. У бок агародаў тутэйшых жыхароў бяжыць і сьцёкавая вада з тэрыторыі АЗС і прылеглых вуліц.
Скаргі гараджанаў, як правіла, накіроўваліся ў гарвыканкам, які і прымаў рашэньне што да будаўніцтва згаданай аўтазаправачнай станцыі. Міністэрствы ў сваю чаргу адказвалі, што ўсе нормы і правілы будаўніцтва АЗС датрыманыя.
Галоўны інжынэр філіі таварыства “Слаўнафта-Старт” Юры Кукушкін таксама сьцьвярджае, што ўсё выканана паводле праекту. Ніякіх патрабаваньняў таварыства не парушала. А што людзі пішуць скаргі і зьвяртаюцца ў суд, дык гэта іхнае права.
Людзі праз суд спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці старшыню гарвыканкаму Аляксандра Бяляева за ягоны дазвол на будаўніцтва аўтазапраўкі паблізу жылых дамоў. Але з гэтага нічога ня выйшла. Першы раз, калі заяву падпісалі 246 чалавек, у судзе Навабеліцкага раёну вырашылі, што падпісанты няправільна аформілі пазоў у суд.
Такога меркаваньня была і калегія грамадзянскіх справаў абласнога суду. Заява жыхароў пакінутая без разгляду.
Апошні раз шэраг жыхароў, што жывуць вакол аўтазапраўкі, падалі пазоў у суд Цэнтральнага раёну з просьбаю ініцыяваць крымінальную справу з прычыны неправамерных дзеяньняў старшыні гарвыканкаму.
Днямі судзьдзя Аркадзь Калугін даслаў пазоўнікам адказ, што гэтая справа не падведамная суду.
Расказвае Антаніна Семянцова:
(Семянцова: ) “З чыноўнікамі ў нас змагацца бескарысна, асабліва з тымі, у каго ўлада. І гарвыканкам, і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях – гэта па сутнасьці адна асоба. Яны адзін за аднаго так стаяць, што простаму чалавеку, нават калі, як у нашым выпадку, 246 чалавек скардзіліся, нічога не зьмяніць. І нават калі б 10 тысяч подпісаў стаяла, нічога б не зьмянілася”.
Між тым у жніўні Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь вырашыў, што аўтазапраўкі паблізу жылых дамоў павінны будавацца з улікам апытаньня жыхароў і незалежнай экалягічнай экспэртызы. Такой практыкі да адкрыцьця аўтазапраўкі на вуліцы Луначарскага не было.