Кіраўнік аргкамітэту ў справе правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандар Бухвостаў паведаміў, што сёньня ён атрымаў пісьмовы ліст за подпісам намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Пятрушына. У ім даецца афіцыйны дазвол на правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў 1—2 кастрычніка ў Палацы культуры Менскага аўтазаводу.
Для выкарыстаньня гэтага памяшканьня застаецца заключыць дамову з кіраўніцтвам палацу культуры і пералічыць грошы. Паводле спадара Бухвостава, дамова будзе заключаная ад імя адной альбо некалькіх партыяў, што ўваходзяць у апазыцыйную “дзясятку”, двухдзённая арэнда палацу культуры будзе каштаваць каля 8 мільёнаў рублёў, і апазыцыйныя партыі працяглы час зьбіралі грошы на кангрэс.
Тым часам у Палацы культуры МАЗу пачала працу група прадстаўнікоў аргкамітэту кангрэсу. Запрошаныя дэлегаты, распрацаваны сцэнар форуму, уключна з выбарамі адзінага кандыдата, ухвалай перадвыбарчай плятформы і, калі застанецца час, заключным канцэртам. Спадар Бухвостаў не выключае, што выбары адзінага кандыдата пройдуць у два туры.
Тым ня менш, паводле Аляксандра Бухвостава, варыянт з правядзеньнем кангрэсу за мяжой застаецца як запасны. Такую ж пазыцыю выказаў адзін зь лідэраў Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:
(Івашкевіч: ) “Мы рыхтуем кангрэс на Беларусі, але калі ўлады яго сарвуць, то мы правядзём за мяжой, проста гэта будзе на тыдзень пазьней. Мы ўсё роўна яго правядзём у кастрычніку”.
Паводле Віктара Івашкевіча, у Кангрэсе дэмакратычных сіл возьмуць удзел каля 800 дэлегатаў. На гэты момант да канца ня вырашаны фармат удзелу ў кангрэсе дэлегатаў ад няўрадавых арганізацыяў. 152 такія арганізацыі пагадзіліся прыслаць сваіх прадстаўнікоў, і ў наступную сераду на паседжаньні “дзясяткі” будзе вырашацца, ці атрымаюць усе яны мандаты дэлегатаў, ці толькі сто зь іх, і якім чынам будзе ажыцьцяўляцца адбор.