“Мы дзесяць гадоў разам. Ідзём адным шляхам. Жывём надзеяй на перамены. Каб яны адбыліся, нам варта і надалей трымацца разам” — з такім дэвізам сустракае БАЖ свае дзясятыя ўгодкі.
Распавядае адна з заснавальніц БАЖ, віцэ-прэзыдэнт Тацяна Мельнічук:
(Мельнічук: ) “Гэта, бадай што, адзіная арганізацыя, якая не паразгубіла сваіх сяброў, якая за гэты час, нялёгкі для недзяржаўных арганізацыяў, узмацнілася нават колькасна. Па-другое, мы маем вельмі дзейсную юрыдычную службу, таму што, на жаль, у цяперашнім нашым грамадзтве прэса ўспрымаецца ня тое што як не чацьвертая ўлада, а як першы вораг улады”.
Дырэктар Расейскага інстытуту абароны правоў чалавека Валянцін Гефтэр адзначае ў першую чаргу высокі грамадзянскі і прафэсійны ўзровень сябраў БАЖ:
(Гефтэр: ) “Мы віншуем БАЖ, дзе працуе ня толькі шмат журналістаў, але і юрыстаў, праваабаронцаў, зь якімі разам мы многія праблемы вырашаем. І ня толькі беларускіх СМІ, але і агульныя на постсавецкай прасторы, разам абмяркоўваем, часьцяком абураемся, а часьцяком прапаноўвалі канструктыўныя і карысныя пачынаньні. Асацыяцыю вызначае высокі і прафэсійны, і грамадзянскі ўзровень. Так трымаць і надалей! Я спадзяюся, БАЖ будзе яшчэ доўга-доўга жыць і дапамагаць журналістам”.
Сёньня ў БАЖ сьвята. Шчырыя віншаваньні даслалі “Article ХІХ”, Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Міжнародная фэдэрацыя журналістаў, Літоўскі саюз журналістаў, швэдзкі Інстытут FOJO, “Рэпартэры бязь межаў”, расейскія, польскія, дацкія, галяндзкія калегі. Эўрапейская каардынатарка Ўсясьветнай кампаніі за свабоду выказваньня. “Article ХІХ” Фэдэрыка Прына, да прыкладу, удзячная БАЖ за інфармацыйнае забесьпячэньне і сталую падтрымку, якія дазволілі зладзіць шматлікія праекты ў Беларусі.
Віцэ-прэзыдэнт БАЖ Тацяна Мельнічук апавяла:
(Мельнічук: ) “Што тычыцца міжнароднага прызнаньня, канечне, радуюць і “Залатое пяро Свабоды”, і Сахараўская прэмія, уручаная ў Эўрапарлямэнце. Але хацелася б, каб беларускіх журналістаў узнагароджвалі такімі пачэснымі міжнароднымі журналісцкімі сымбалямі не як барацьбітоў, а як сапраўдных прафэсіяналаў. На жаль, у прафэсіяналізьме, менавіта ў журналістыцы наша прафэсія цяпер вельмі губляе з-за таго, што ў грамадзтве неналежнае стаўленьне да свабоды слова”.
Сёньня ўвечары на сьвяце БАЖ прадстаўнік расейскага Першага каналу ўручыць зацьверджаную калектывам тэлеканалу прэмію імя Дзьмітрыя Завадзкага “За мужнасьць і прафэсіяналізм”. Сёлета прэміяй уганараваныя карэспандэнт Ren-TV у Менску Алена Слаў, апэратар Уладзімер Косьцін, журналістка Радыё Свабода Любоў Лунёва, рэдактар газэты “Glos znad Niemna” Анджэй Пісальнік и журналіст “БДГ. Деловая газета” Сяргей Сацук.