Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: ці існуе ў Беларусі свабода прэсы й свабода слова?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне ў дзень 10-й гадавіны Беларускай асацыяцыі журналістаў задаваў людзям на менскіх вуліцах наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як на вашую думку, ці існуе ў Беларусі свабода прэсы і свабода слова?”

(Спадар: ) “Не, не існуе. Варта ўключыць тэлевізар і пабачыць, што там кожны дзень паказваюць”.

(Спадарыня: ) “Думаю, усе цудоўна ведаюць, якая існуе свабода слова”.

(Спадар: ) “На маю думку, не існуе. Улада паводзіць сябе такім чынам, што ёй выгадна ня мець свабоднай прэсы”.

(Хлопец: ) “Я б не сказаў. Таму што калі ўключыць тэлевізар, то на ўсіх дзяржаўных тэлеканалах падаецца адна думка, усе падзеі паказваюць з аднаго гледзішча”.

(Спадарыня: ) “У пэўнай ступені. Сказаць усё, што ты думаеш, нельга. Існуюць пэўныя рамкі, і, відаць, гэта ня дрэнна. Нехта павінен усё гэта кантраляваць, пэўная цэнзура. Але без фанатызму”.

(Хлопец: ) “Я думаю, што існуе. У друку зьявілася шмат розных газэт на розныя тэмы. І на вольныя, і на палітычныя. Думаю, што існуе”.

(Спадар: ) “Сумняюся. Ёсьць цэнзура”.

(Спадар: ) “Я думаю, што існуе. У газэтах, што хочуць, тое й пішуць. Праўда, ня поўная сваволя”.

(Спадарыня: ) “Вы ведаеце, я з задавальненьнем чытаю “Советскую Белоруссию” і цалкам давяраю таму, што там пішуць”.

(Дзяўчына: ) “Свабода слова? Я лічу, што існуе. Людзі могуць зразумець і даведацца пра тое, што яны жадаюць ведаць”.

(Спадар: ) “Свабода прэсы й свабода слова існуе. Наш прэзыдэнт — найлепшы таварыш”.

(Спадарыня: ) “Не зусім”.

(Спадар: ) “Пяцьдзясят на пяцьдзясят. Адна газэта адно піша, іншая іншае. А каб дакладна ў нечым супадала думка — такога няма”.

(Спадар: ) “Не існуе. Ліквідуюцца газэты, і праўды няма”.

(Спадар: ) “Хутчэй не”.

(Спадарыня: ) “Не існуе. Гэта відавочна і відаць звычайным вокам”.

(Спадар: ) “Я думую, што не. Нідзе не гавораць праўды. Некуды людзі зьнікаюць, палітыкі. І нідзе няма праўды. Ніякай свабоды слова і парадку ў краіне няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG