Сёлета своечасова не распачаў працу ў Горадні ліцэй Саюзу палякаў Беларусі. Звычайна заняткі ў ім пачыналіся праз два тыдні пасьля пачатку навучальнага году. Кіраўнічка ліцэю, Анжаліка Арэхва, напісала заяву на звальненьне. Яна сказала, што прыняла толькі 5 заявак ад ахвотных навучацца ў ліцэі. Не прыехалі сёлета і выкладчыкі з Польшчы. Новы кіраўнік Саюзу палякаў Юзаф Лучнік ня бачыць у гэтым праблемы і кажа, што заняткі ў ліцэі распачнуцца 1 кастрычніка. Ён спадзяецца на дапамогу ў арганізацыі працы ліцэя ад аддзелаў народнай адукацыі адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Горадні.
Міхал Карневіч, Горадня
Самае папулярнае
1