“Жыцьцё беларуса”, 1925 год:
“Нарадзіны работніцка-сялянскае ўлады ў Усходняй Беларусі зусім зьмянілі кірунак такзванае крысталізацыі нацыі. Да сусьветнае вайны беларускія адраджэнцы прадстаўлялі сабе будучыню беларускага руху так, што, вось, створыцца беларуская інтэлігенцыя, па сваёй ідэалёгіі, пэўне-ж, буржуазная, якая і адыграе роль асяродка, ля якога будзе адбывацца гуртаваньне, крысталізацыя беларускае нацыі. — Пасьля рэвалюцыі 1917 году бачым стварэньне новага асяродка руху: гэты асяродак — работніцка-сялянская, свая сацыяльна і нацыянальна, улада”.
“ЛіМ”, 1985 год. Міхась Стральцоў:
“Крытыцызм, гэта погляд на сябе як бы збоку, гэты бакавы зрок, кантроль памагаюць потым зразумець і іншага пісьменніка, няхай ён творча і не блізкі табе. Але родніць нас у рэшце рэшт не майстэрства, не любоў да таго ці іншага прыёму, а жаданне гарманічанага цуду і “перла создания”… У першую чаргу гэтай вернасці “тайнаму саюзу” заўсёды чакаем ад крытыка… Сапраўдныя крытыкі — рэдкая з’ява. Я рады, што ў нас ёсць сапраўдны крытык — Алесь Адамовіч”.
“Народная воля”, 1995 год. З выступленьня Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба на сэсіі:
“Кіраўніцтвам спраў прэзыдэнта гвалтоўна захоплена маёмасць Вярхоўнага Савета (аўтабаза, вытворчае аб’яднанне “Кастрычніцкае” з гасцініцай і сталовай). Не выдзяляюцца сродкі на утрыманне Вярхоўнага Савета, прадугледжаныя бюджэтам. Дэпутатам не выплачваюцца грошы, прадугледжаныя заканадаўствам на ажыццяўленне іх дзейнасці. Затрымліваецца выплата ім заработнай платы. Кабінет Міністраў і міністр фінансаў… спасылаюцца пры гэтым на нейкія распараджэнні і ўказанні… Але па маіх неаднаразовых просьбах і афіцыйных запытах ніхто не прад’явіў мне дакументы, якіх, відавочна, проста не існуе”.