Судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Натальля Грабянчук, якая перанесла разгляд справы затрыманых 8-га верасьня апазыцыянэраў на сёньняшні дзень, абвясьціла вырак усім удзельнікам віншавальнае акцыі.
Віцебскія сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян, а таксама рэдактар газэты “Выбар” Барыс Хамайда і прадпрымальнік Сяргей Міркушоў атрымалі штрафы па 150 базавых велічыняў (па 3 мільёны 825 тысяч рублёў).
Як кажа Барыс Хамайда, судзьдзя Натальля Грабянчук параіла апазыцыянэрам не пагаджацца з такімі прысудамі.
(Хамайда: ) “Усё вельмі хутка адбылося. Нас судзьдзя выклікала па адным, і ўсім прысудзіла па 150 базавых. Яна казала “Чаму ж вы не абскарджваеце? Трэба ж лічыцца з абставінамі, умовамі, тое-сёе...” Я кажу: “Пакуль краіна ня вернецца ў канстытуцыйнае поле, ніякіх абскарджваньняў ня будзе!”
Гэтая пазыцыя апазыцыянэраў ёсьць прынцыповай. Судовыя выракі яны не аспрэчваюць, хаця кожны з іх, з улікам папярэдніх, мае ўжо па некалькі тысяч даляраў нясплачаных штрафаў. Аднак судзьдзі штораз абвяшчаюць усё новыя грашовыя пакараньні, хаця ім вядома, што спадары Хамайда, Салаўян ды Міркушоў ёсьць беспрацоўнымі, а спадар Плешчанка атрымлівае толькі пэнсію па інваліднасьці, так што сплаціць такія вялікія сумы для іх немагчыма.