Беларускае неба ўжо ахоўваюць, у ліку іншых, дзьве брыгады войск супрацьпаветранай абароны, якія узброеныя ракетнымі комплексамі С-300 расейскай вытворчасьці. Гэта амаль чатырыста сучасных расейскіх ракет, здольных перахапіць заходнія крылатыя ракеты. Калі разгорнуць трэцюю брыгаду комплексаў С-300, да 400 ракет будзе дададзена яшчэ амаль 200. Ці патрэбны Беларусі такі моцны супрацьпаветраны шчыт?
Вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін зьвязвае пляны паставак расейскіх ракет у Беларусь з пашырэньнем НАТО на ўсход і тым, як на гэта рэагуе Расея.
(Алесін: ) “Мяркую, гэта ня толькі ў інтарэсах Беларусі, а найперш ў інтарэсах Расеі. Калі з тэрыторыі Балтыі ці Польшчы будуць запушчаныя крылатыя ракеты, то зьявілася магчымасьць, што яны дасягнуць раёнаў базіраваньня расейскіх стратэгічных ракет, шахтных ракет. Каб выключыць ці паменшыць такую магчымасьць, мяркую, і робяцца гэтыя ўліваньні ў беларускую СПА. Гэта найперш шчыт для абароны Расеі, для абароны Масквы і яе стратэгічных ракет, у тым ліку “Сатана”.
Да зьвестак пра новыя пастаўкі комплексаў С-300 Аляксандр Алесін дадаў, што нядаўна пад Полацкам быў разгорнуты полк, узброены ракетнымі комплексамі С-200. З канца 1990-ых гадоў у Беларусі гэтыя ракеты былі на захаваньні і вось зараз да іх вярнуліся. Чаму? Паводле аглядальніка , ракеты С-200 застаюцца эфэктыўнай зброяй, бо іх дальнасьць большая нават за дальнасьць ракетаў С-300. Трэніравацца ў стральбе гэтымі ракетамі можна толькі ў Расеі, дзе ёсьць вялікія палігоны. Але гэтая зброя патрабуе майстэрства і звышпільнага абыходжаньня. Некалькі гадоў таму ўва Украіне такой ракетай быў выпадкова зьбіты ізраільскі авіялайнэр.
Паводле Аляксандра Алесіна, новыя часткі супрацьпаветранай абароны, узброеныя расейскімі ракетамі, стануць значным цяжарам для беларускага бюджэту. Нават калі расейцы паставяць ракеты ў Беларусь бясплатна, іх утрыманьне і трэніроўкі ракетчыкаў запатрабуюць шмат мільёнаў даляраў штогод.
У міністэрстве абароны пацьвердзілі, што пад Полацкам заступіў на дзяжурства новы полк супрацьпаветранай абароны, узброены ракетамі С-200. А вось што да паставак комплексаў С-300, дык паводле кіраўніка прэсавага цэнтра міністэрства абароны Вячаслава Раменчыка, канчаткова яшчэ не вырашана, калі Расея паставіць гэтыя ракеты і хто будзе праводзіць іх мадэрнізацыю напярэдадні пастаноўкі на баявое дзяжурства. Але Вячаслаў Раменчык перакананы, што беларусаў “не пакрыўдзяць”.
(Раменчык: ) “ Як вядома, Беларусь ёсьць заходнім фарпостам Расеі, таму гэта выгадна і нам і расіянам. Неба ў нас адно.”
Але ці сапраўды Беларусі ды і Расеі пагражаюць з захаду войскі НАТО? Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі лічыць, што гэта выдуманая пагроза.
(Казлоўскі: ) “Пагрозы я ня бачу. Калі дзяржава будзе весьці нармальную палітыку, не лаяцца з суседзямі, гэтага не будзе. Нават цяпер, калі з усімі палаяліся, гэтага я не бачу. Ніхто не будзе нападаць на Беларусь ані з паветра, ані з зямлі. Ня будзе”.