Усяго было выдадзена 147 тамоў “Памяці” . Завяршальная кніга называецца “Памяць Беларусі” і падсумоўвае вынікі 20-гадовай працы. Хронікі, абвешчаныя “рэгіянальнымі энцыкляпэдыямі”, зьяўляюцца абавязковымі для бібліятэкаў і школаў. Цалкам кніжная сэрыя перададзеная на захоўваньне ў музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Менску. Паводле гісторыка Ігара Кузьняцова, па-свойму ўнікальнае выданьне (аналягу яму няма на тэрыторыі СНД) не пазьбегла элемэнтарных памылак.
(Кузьняцоў: ) “Пачатак гэтай працы быў даволі эфэктыўны. У “Памяць” уключалі матэрыялы, зьвязаныя з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, сьпісы рэабілітаваных. Але плён быў да 1998-1999 гадоў. Затым паступілі загады абыходзіць усе “вострыя” вуглы і праблемы, асабліва пэрыяды Вялікага княства Літоўскага, бітву ля Воршы, палітычныя рэпрэсіі. Фактычна, з апошніх двух-трох дзясяткаў кніг гэтая тэма зусім сышла. І першапачатковая задума рэалізаваная не была. Нэгатыўная тэндэнцыя апошніх пяці гадоў прывяла да таго, што кнігі “Памяць” сталі адпавядаць такой канцэпцыі гісторыі, якую жадаюць бачыць “вярхі”.
Кнігі “Памяць” складаліся паводле мэтодыкі выдавецтва “Беларуская энцыкляпэдыя”. Да друку прымалі матэрыялы ня болей за 600 кніжных старонак. Як правіла, гісторыя гораду ўмяшчалася пад адной вокладкай. Менск стаў адметным выключэньнем. Ён мае ажно чатыры тамы хронікі “Памяць”. А цяпер, як паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода літаратурны супрацоўнік “Беларускай энцыкляпэдыі” Алесь Скараход, ёсьць рашэньне рыхтаваць і пяты.
(Скараход: ) “Зь Міністэрства інфармацыі прыйшло такое распараджэньне. Практычна мы ўжо прыступілі да працы над гэтай кнігай. Яна выйдзе ў наступным годзе”.
У гутарцы Алесь Скараход патлумачыў, што ў друк патрапяць матэрыялы савецкага пэрыяду і сёньняшняга дня. Ад размовы пра пляны прысутнасьці на старонках фота і артыкулаў пра Лукашэнку суразмоўца ўхіліўся. У сваю чаргу лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка перакананы: падрыхтоўка “Памяці” распачатая менавіта пад выбарчую кампанію 2006 году.
(Вячорка: ) “Відавочна, што адбываецца мабілізацыя ўсіх рэсурсаў улады: інфармацыйных, кволых інтэлектуальных, прапагандысцкіх і матэрыяльных -дзеля таго, каб “прамываць” мазгі перад 2006 годам. Раней на кнігавыданьне зьвярталася менш увагі. Кнігавыдавецтва трактуецца як нешта маргінальнае і таму ня страшнае. Але, як высьвятляецца, заўважаецца і прыбіраецца да рук усё”.
Паводле Вінцука Вячоркі, ўсе энцыкляпэдычныя выданьні апошняга часу ў Беларусі церпяць ад ідэалягічнай цэнзуры.
(Вячорка: ) “Там мы ня знойдзем імёны, якія абавязкова павінны быць у выданьнях такога кшталту. Ну, дастаткова сказаць, што пералік дэпутатаў Вярхоўнага Савету XII скліканьня, якія належалі да фракцыі БНФ, проста пакрэсьленыя. І ў гэтым сэнсе любая энцыкляпэдычная дзейнасьць - а кнігі “Памяць” маюць энцыкляпэдычны характар - пад дыктатурай не ідзе на карысьць нацыянальнай культуры”.