(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Клапаціцца пра свой зьнешні выгляд – імкнуцца падкрэсьліць ці хоць крышачку “палепшыць” прыродныя дадзеныя рознымі сродкамі – ледзь не адвечная прага і натуральная патрэба ў першую чаргу жанчыны. Тое, што жанчына павінна быць прыгожай – адзін з агульнапрынятых стэрэатыпаў. Так было заўсёды ці гэта прэрагатыва асобных народаў, часоў?”
(Ніна Здановіч: ) “Мне здаецца, хутчэй гэта закладзена менавіта ў жаночай прыродзе, а часы і народы толькі ўносяць карэктывы ў гэтае жаданьне”.
(Ракіцкі: ) “Дык ці можам мы вызначыць больш дакладна час, калі жанчына ў нас пачала ўпрыгожвацца?”
(Здановіч: ) “Трэба думаць, гэта было яшчэ тады, калі паняцьця “упрыгожваньне” нават не існавала – у першабытнасьці. Тое, што мы зараз называем упрыгожаньнямі – нізалкі з зубоў жывёл, кавалачкаў трубчатых костачак ці касьцяных пласьцін, ракавак – былі ня проста каралямі, а абярогамі. Аднак кампазыцыйная пабудова караляў (буйныя зубы – у цэнтры, драбнейшыя – па краях) гавораць пра эстэтычныя якасьці гэтых абярогаў, і дазваляе нам прылічваць іх да ўпрыгожаньняў. Магчыма, тады ж пачалі карыстацца найпрасьцейшымі касмэтычнымі сродкамі – пэрыяд росквіту эгіпэцкай цывілізацыі, жанчыны якой былі ў гэтым самымі спрактыкаванымі, прыпадае на час, калі ў Беларусі пачаўся пэрыяд бронзавага веку. Інгрэдыенты ў выглядзе тлушчу, крэйды і вугалю былі агульнадаступнымі.”
(Ракіцкі: ) “Ці адыграла нейкую ролю гэтае імкненьне да прыгажосьці? У якіх стасунках знаходзяцца прыгажосьць і прагрэс?”
(Здановіч: ) “З тае пары, калі Гасподзь запусьціў гіганцкую машыну пад назовам Сусьвет, менавіта жанчына клапоціцца пра тое, каб яна не спынілася. Чароўнае “хачу” стала штуршком таго самага прагрэсу. Калі прааналізаваць працэс засваеньня чалавецтвам новых матэрыялаў і тэхналёгій, дык ва ўсіх выпадках ля вытокаў стаіць выраб упрыгожаньняў (медзь, бронза, шкло, нават алюміній).”
(Ракіцкі: ) “У такім выпадку, якая эпоха ў Беларусі была самай шчодрай ў стараньні ўпрыгожыць жанчыну?”
(Здановіч: ) “Па маім перакананьні, гэта – часы Полацкага княства – калі жаданьне “аберагчыся”, “засьцерагчыся” ад злога дапаўняецца жаданьнем на самой справе ўпрыгожыцца. Гэта вельмі цікавы час, калі язычніцтва і хрысьціянства – ва ўзаемадапаўненьні. За плячыма было каля 3 тысяч гадоў традыцыі вырабу мэталёвых упрыгожаньняў (пачынаючы з эпохі бронзы), выпрацоўкі своеасаблівай манеры нашэньня іх. Стасункі з Візантыяй далі новы матэрыял для ўпрыгожаньняў – шкло. Гэта час, калі жанчыны ўпрыгожвалі ўсё: галаву, шыю, грудзі, рукі, пальцы і нават ногі.”
(Ракіцкі: ) “Археолягі адзначаюць, што менавіта ў гэты час складваюцца асновы традыцыйнага касьцюму беларусаў. Гэта значыць, складваюцца і пэўны ідэалы прыгажосьці?”
(Здановіч: ) “Усім вядома, што аснова жаночага касьцюму – доўгая кашуля свабоднага крою, якая дапаўнялася панёвамі, хвартухамі, накідкамі. Белае ільняное адзеньне было цудоўным фонам для аздобы. Упрыгожвала адзеньне вышыўка, а аздаблялі яго вырабы з мэталю і шкла. Магічныя знакі-абярогі, вышытыя на манжэтах, каўнерыку ці падоле засьцерагалі “ўваходы” да цела, а бразготкі адганялі злых духаў, палохалі іх. А ўсе пералічаныя часткі цела былі цудоўным полем для разьвіцьця фантазіі па ўпрыгожваньні адзеньня і чалавека.”
(Ракіцкі: ) “Я ўяўляю сабе гэтую паліхромную карціну: белае і чырвонае ў касьцюме, жаўтавата-тэракотавае ў мэталёвых дапаўненьнях і шкляное “разнатраўе” на шыі, руках і пальцах. Вельмі нагадвае калядную елку! Даволі нязвыкла як да густаў беларусаў.”
(Здановіч: ) “Вы маеце рацыю. А ўявіце сабе, што ўсё гэта яшчэ і зьвініць і зіхаціць пры хадзе! Гэта нязвыкла нам, але традыцыйна для Ўсходу. Узгадайце жанчын паўдзённых краін – яны носяць на сабе ўсё, што маюць (на выпадак, калі іх выкінуць з хаты). Вось гэтакім чынам у XI—XII стагодзьдзях да нас “уварваўся” Усход. Мы многаму навучыліся тады ад Бізантыі і захавалі сёе-тое, пераасэнсаваўшы, аж да пачатку XIV стагодзьдзя, калі, лічы, ня мелі нармальных стасункаў з Візантыяй ужо са стагодзьдзе.”
(Ракіцкі: ) “Але, мне здаецца, шкляныя бранзалеты, пацеркі, пярсьцёнкі ў XII стагодзьдзі – гэта, гаворачы сучаснаю моваю, “масавая культура”. А што такое “высокая мода” у той час? Ці існавала яна, якой была?”
(Здановіч: ) “Паспрабуем уявіць сабе гэта на прыкладзе галаўных упрыгожаньняў, тканін і абутку. Багатыя гараджанкі ў дапаўненьне ці замест скроневых кольцаў насілі колты (пустацелае ўпрыгожваньне дыска-, ці месяцападобнай формы, прызначанае для кавалачка напарфумаванай тканінкі), а знатныя жанчыны – расны. Яны ж маглі апранацца ў дарагія ўсходнія шаўковыя тканіны. Вялікае значэньне надавалася ўпрыгожваньню абутку: ён ня толькі вышываўся шоўкам ці пасярэбранымі або ці пазалочанымі ніткамі, але аздабляўся бразготкамі, фібуламі.”
(Ракіцкі: ) “Ня трэба забываць і пра якасьць мэталю для ўпрыгожаньняў – срэбра, а тым больш золата – матэрыял ня масавы.”
(Здановіч: ) “Безумоўна, элітныя ўпрыгожваньні рабіліся зь іх. Нават сучаснага чалавека ўражвае вага бранзалета зь дзіцячага пахаваньня зь Менскага храму XII стагодзьдзя – амаль 75,5 грамаў. Прыкладна тое ж з бранзалетамі з Полацкага скарбу. А ўявіце сабе, колькі ж важылі і каштавалі шыйныя грыўны (абручы з незамкнёнымі канцамі), калі іх дыямэтар разоў у 5 большы ад бранзалетаў.”
(Ракіцкі: ) “Таму, мабыць, вырабаў з каштоўных мэталяў і вельмі мала?”
(Здановіч: ) “Мы можам, канечне, тлумачыць гэта дарагоўляй, войнамі і стратамі за смугой стагодзьдзяў. Але мне вельмі імпануе тлумачэньне, якое даў Уладзімер Караткевіч у “Каласах пад сярпом тваім.”. Там ёсьць такі дыялёг Майкі з бацькам:”
“ – Тата, хіба мы бедныя, што носім жалеза? – Мы, мужчыны з Раўбічаў, носім толькі жалеза, бо золата вельмі брудны мэталь. Самы брудны, які ёсьць на зямлі. – А як жа мне яго насіць? – Дзяўчаткам можна. І потым, гэта старое золата. Яго здабылі дзяды... жалезам. Такое – можна.”
(Ракіцкі: ) “Мы бачым, што часы Полацкага княства ў многім – гэта панаваньне раскошы і прыгажосьці ў модзе, у прыватнасьці жаночай. Але жанчынам не заўсёды так шчасьціла?”
(Здановіч: ) “Так, своеасаблівы “закат” пачаўся з XIII стагодзьдзі. На жаночую прыгажосьць выдаткоўваецца ўсё меней сродкаў. Магчыма, у нас недастаткова дадзеных, але археалёгія сьведчыць, што з прадметаў жаночага туалету засталіся бадай што завушніцы (якія вядомы з 13 стагодзьдзя), пярсьцёнкі (вельмі мала) і шпількі. Зь мінулай эпохі зрэдку сустракаюцца просьценькія скроневыя колцы. Самы распаўсюджаны выраб – гэта падвескі-сымбалі хрысьціянства (абразкі і крыжыкі).”
(Ракіцкі: ) “І ў гэтым добра бачны характар новай эпохі зь яе цяжкасьцямі і праблемамі. Але наперадзе была эпоха Адраджэньня. Цікава, якіх намаганьняў запатрабавала яна ад жанчыны, якая хацела быць прыгожай?”
(Здановіч: ) “Найлепш гэта бачна на прыкладзе прадстаўнікоў княскіх і шляхецкіх родаў. Мне падаюцца істотнымі два моманты: па-першае, упершыню выразна выявілася эўрапейскасьць жаночай моды; па-другое, ва ўпрыгожваньні адзеньня зьнікае этнаграфізм – яны ўніфікавана аднолькавыя і для Фляндрыі, і для Беларусі.
Асабліва добра гэта бачна на партрэтах першай паловы XVII стагодзьдзя, Жанчыны-арыстакраткі на партрэтах Рубэнса і Грызэльда Сапега носяць завушніцы з пэрлінкаў. Гэты ж камень – аснова караляў, што зьвешваюцца да самага пояса ў сукенцы Грызэльды Сапегі. Пэрлінкі кроплепадобнай формы нашывалі на сукенцы на перадплеччы.”
(Ракіцкі: ) “Мне здаецца, эпоха барока зь яе параднасьцю, тэатральнасьцю і дэкаратыўнасьцю асабліва ўважліва паставілася і да жаночай зьнешнасьці.”
(Здановіч: ) “Менавіта на стадыі раньняга і сталага барока жанчыны ў сваім імкненьні ўпрыгожыцца максымальна набліжаюцца да часоў Полацкага княства: бранзалеты, пярсьцёнкі, каралі, завушніцы – на гэты раз з каштоўных мэталяў і камянёў, а ня шкельцаў. У форме пярсьцёнкаў, як і ва ўзорах на тканіне, пераважае матыў кветкі. Дзіўная акалічнасьць – на большасьці партрэтаў пярсьцёнак (калі адзін) носяць на мязінцы левай рукі, ці яшчэ і на суседнім безыменным. У руцэ замест белай хустачкі зьяўляецца веер (партрэт дзьвюх жонак Радзівіла). І ўвогуле з прычыны пышных празрыстых каўняроў жанчына ператвараецца ў нешта карункава-далікатнае. Дадайце яшчэ ледзь не дэкаратыўны (паводле памераў) капялюшык з птушыным пёркам – і атрымаеце вобраз жанчыны эпохі барока.”
(Ракіцкі: ) “Такім чынам, зьнешні выгляд жанчыны ў розныя часы, акрамя стварэньня прывабнага вобліку, адыгрываў розныя ролі: меў і этнічныя прыкметы (праз упрыгожваньні ў часы Полацкага княства), і выяўляў ейны сацыяльны статус (косы і вяночак, хустка, фартух, пярсьцёнак). Якая роля, на ваш погляд, найбольш каштоўная?”
(Здановіч: ) “Для культуры, ва ўсясьветным кантэксьце, безумоўна, – першая. І шчасьлівы, і заслугоўвае павагі той народ, які выхаваў дызайнэраў, што сумелі асучасьніць свае традыцыі і надаць свой, нацыянальны шарм вобліку сучаснай жанчыны.”.