Расейска-беларускі эканамічны форум першапачаткова быў заплянаваны на вясну, аднак быў перанесены ў сувязі з тым, што своечасова ня быў ухвалены саюзны бюджэт. Акрамя таго, тады востра адчуваліся нэгатыўныя наступствы пераходу на новы прынцып спагнаньня падатку на даданую вартасьць у гандлі паміж Расеяй і Беларусьсю. Расейскі прэм’ер-міністар Міхаіл Фрадкоў сёньня прызнаў, што з гэтай прычыны ва ўзаемным гандлі назіраецца спад, і таму па выніках году ўрады дзьвюх краін імкнуцца найперш не паменшыць агульны таваразварот у параўнаньні зь мінулым годам.
Новы парадак налічэньня ПДВ істотна паўплываў на кошт расейскага газу для Беларусі. Міхаіл Фрадкоў і яго беларускі калега Сяргей Сідорскі заявілі пра канчатковую дамоўленасьць пра расейскі крэдыт Беларусі на кампэнсацыю стратаў з прычыны фактычнага росту кошту газу — на 146 мільёнаў даляраў.
Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з расейскім прэм’ерам, дзякаваў за эканамічную падтрымку, і ў сваю чаргу засьведчыў сваю гатоўнасьць рэалізаваць супольныя праекты, на якіх даўно настойвае расейскі бок.
(Лукашэнка: ) “Нам варта абмеркаваць шэраг пэрспэктыўных праектаў на тэрыторыі Беларусі і Расеі, у тым ліку энэргетычных праектаў, па якіх РФ даўно ставіла перад намі пытаньні наконт іх рэалізацыі. Гэта і будаўніцтва новых нітак газаправоду, і мадэрнізацыя ды будаўніцтва нафтаправодаў. Мы гатовыя да гэтага”.
Падчас выступу на расейска-беларускім эканамічным форуме Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “калі народы Беларусі і Расеі пажадаюць жыць у адзінай дзяржаве, то калі-небудзь гэта настане”. Цяпер жа, паводле А.Лукашэнкі, намаганьні Расеі і Беларусі “скіраваныя на выпрацоўку аптымальнай мадэлі ўзаемадзеяньня ў рамках саюзнай дзяржавы, прыняцьцё Канстытуцыі, якая вызначыць дзяржаўнае ўладкаваньне, прававую сыстэму і ўмовы для далейшага збліжэньня двух народаў”.
Некалькі хвілін свайго выступу А.Лукашэнка прысьвяціў абароне беларускай грамадзка-эканамічнай мадэлі. У Беларусі, паводле ягоных словаў, моцная ўлада, якая абапіраецца на давер пераважнай большасьці насельніцтва. А.Лукашэнка сказаў: “І сёньня ў Расеі ўжо ніхто не крытыкуе беларускую эканоміку, і ня кажа, як гэта было 3—5 гадоў таму, што беларуская мадэль абсалютна непрыгожая, эканоміка нягодная і ўвогуле несумяшчальная з расейскай. Як выявілася, знайшлі магчымасьць, сумясьцілі”, — заявіў А.Лукашэнка.
А дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Павал Барадзін настойваў на самадастатковасьці саюзу Беларусі і Расеі і казаў пра ягоныя пэрспэктывы:
(Барадзін: ) “Як бы мы ні гаварылі, ёсьць законы макраэканомікі. І ўся постсавецкая прастора будзе адноўленая. Проста для гэтага патрэбны час і нашае жаданьне, і прынятае рашэньне на нашым сёньняшнім эканамічным форуме”.