Пра тое, што Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ пасьпяхова прыляцелі ў Кіеў, мне паведаміла сястра Георгія Кандэлакі Тамара Кандэлакі. Яна спаслалася на размову з братам, які нядаўна патэлефанаваў ёй з аэрапорта.
(Тамара Кандэлакі: ) “Ён сказаў, што ўсё добра і хутка ён будзе дома. Па-мойму, праз два дні ён адлятае з Кіева ў Тбілісі”.
Тамара Кандэлакі сказала, што размова з братам была кароткай, ён больш цікавіўся здароўем бацькоў і сваякоў, за якіх непакоіўся. А пра сябе Георгій Кандэлакі распавёў наступнае:
(Тамара Кандэлакі: ) “Сказаў, што адчувае сябе добра, рады, што яго вызвалілі, але ня ведаў, чаму арыштавалі. Лічыць сябе ні ў чым не вінаватым”.
Мае спробы праз тэлефон знайсьці ў Кіеве Георгія Кандэлакі альбо Луку Цуладзэ выніку не далі. Тэлефоны амбасады Грузіі ва Ўкраіне не адказваюць, іншых магчымасьцяў злучыцца з актывістамі “Кмары” пакуль няма.
Гл. таксама Два грузінскія актывісты "Кмары" вылецелі зь Менска ў Кіеў (падрабязнасьці)