Тысячы шыітаў накіроўваліся ў мячэць Кадзімія ў старой частцы Багдаду, каб ушанаваць памяць імама Кадзіма. У 1206 годзе ён быў атручаны, а ягонае цела было пакінутае дакладна на гэтым жа мосьце. Шлях да Кадзіміі вядзе ўласна толькі цераз гэты мост. Зь левага берагу Тыгру, дзе знаходзяцца бедныя шыіцкія хаціны, па мосьце прайшлі сотні тысяч пілігрымаў з розных шыіцкіх правінцыяў.
Гаворыць карэспандэнт Радыё Свабодны Ірак Аль-Гайдары:
(Аль-Гайдары: ) “Я сустрэў многіх людзей, якія ішлі з шматлікіх правінцыяў і гарадоў далёка ад Багдаду. Я сустракаў цэлыя сем''і, якія ня ехалі, але ішлі пешкі. Яны былі ў дарозе па двое-трое сутак, каб толькі наведаць Аль-Кадзімію. Так, ахвяры былі з самых розных гарадоў, пераважна з поўдня краіны”.
Таўкатня і цісканіна была такая жахлівая, што не было чым дыхаць – распавёў адзін з уцалелых пілігрымаў. Першапачатковай прычынай трагедый стаў выбух мінамётнага снараду ля мячэці Кадзімія, які забіў некалькіх чалавек. Страх ахапіў ўсіх астатніх. Некаторыя з тых, што толькі накіроўваліся да магілы Казіма, павярнулі назад. На мосьце зрабілася неверагоднае замяшаньне. Раптам нехта пачаў крычэць, што ў натоўпе знаходзіцца тэрарыст-самагубца. Узьнікла паніка, людзі пачалі хаатычна прапіхацца ў бок двух берагоў Тыгру. Наймацнейшыя прапіхаліся да агароджаў, каб ратавацца скокамі ў ваду. Агароджы ня вытрымалі ціску і сотні людзей зваліліся ў ваду. Паводле найноўшых дадзеных, колькасьць ахвяраў можна пераваліць за тысячу, бо многіх целаў яшчэ не далічыліся альбо яшчэ ня выцягнулі з вады.
Ірацкія ўлады спрабуюць зьмякчыць настроі ў грамадзтве, каб не дапусьціць да абвастрэньня суніцка-шыіцкага канфлікту. Паводле агенцтва Ройтэрс, міністар абароны Садун Ад-Дулаймі – арабскі суніт – асабіста запэўніў, што паніка на мосьце ня мела нічога супольнага з напружанасьцю паміж шыітамі і сунітамі. Дарэчы, суніты з багдадзкага кварталу Аль-Адгамія дапамагалі ахвярам трагедыі.
Міністар унутраных спраў шыіт Баджан Джабор і яшчэ два шыіцкія лідэры аднак абвінавацілі ў трагедыі суніцкіх паўстанцаў. На іхную думку, нехта наўмысна распусьціў чутку, што ў натоўпе знаходзіцца тэрарыст-самагубца. Дарэчы, у мінамётным абстрэле мячэці прызналася група суніцкіх паўстанцаў з так званай Арміі пераможнай сэкты. На інтэрнэт-старонцы, дзе публікуе свае заявы Аль-Кайда паўстанцы заявілі, што “муджагеды з дапамогай мінамётаў атакавалі гняздо адшчапенцаў ў Кадзімііі”.
Шэраг краінаў сьвету, ЗША, Расея, Арабская ліга, Эўразьвяз і НАТО абвінавацілі ў трагедыі тэрарыстаў і выказалі спачуваньне сем''ям загіблых . Тым часам, вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў, што адказнасьць за трагедыю нясуць “акупанты Іраку”, выразна маючы на ўвазе Злучаныя Штаты.