Цяпер без акцызаў нельга прадаваць гарэлку, піва, цыгарэты і маторнае аўтамабільнае алівы. Але, як толькі пастанова Савету міністраў набудзе сілу, маркіраваць давядзецца яшчэ расьлінныя алеі, слабаалькагольныя і газаваныя напоі, асятровую ікру, кансэрваваную рыбу, пральныя сродкі. Кантроль за выкананьнем пастановы ўскладзены на Міністэрства падаткаў і збораў і канцэрн “Белдзяржхарчпрам”. Супрацоўніца ўпраўленьня прадуктаў харчаваньня канцэрну Нэлі Навіцкая пакуль ня ведае, як гэта рэальна адаб’ецца на цэнах.
(Навіцкая: ) “Наконт падвышэньня коштаў пакуль нічога сказаць не магу, бо гэта міністэрства падаткаў і збораў фармуе цану самой маркі. Але, мяркую, каштаваць яны будуць нядорага, хоць на цане прадукцыі гэта, вядома, адаб’ецца. Робіцца ўсё дзеля таго, каб кантраляваць рынак, бо вельмі шмат ценевага тавару трапляе ў Беларусь – і ня толькі з-за мяжы. Гэта будзе тычыцца і айчынных вытворцаў, яны таксама будуць займацца маркіроўкай. Зноў жа, мэта адна – дзеля кантролю рынку, ня больш за тое”.
Што да кошту акцызнай маркі, то ў Міністэрстве падаткаў і збораў пакуль таксама ня могуць штосьці канкрэтна патлумачыць – маўляў, пералік тавараў да абавязковай маркіроўкі ў ведамства толькі патрапіў. Аднак, паводле аднаго са спэцыялістаў, звычайна гэта складае некалькі сотняў рублёў на адзінку тавару. З улікам, што прадукцыя даўно не выпускаецца адзінкамі, а дзясяткамі тысячаў, кантроль над канкрэтным сэктарам рынку абяцае і немалыя фінансавыя паступленьні ў бюджэт.
Прадукцыя прадпрыемства “Дарыда” таксама трапляе ў сьпіс тавараў для абавязковай маркіроўкі. Падобнае зьдзіўляе кіраўніка “Дарыды” Ўладзімера Дзялендзіка: на яго думку, завезеныя з-за мяжы мінэральныя й газаваныя напоі складаюць зусім невялікі працэнт ад усяго асартымэнту, і Беларусь ня мае праблемаў з насычэньнем рынку прадукцыяй мясцовых вытворцаў. А значыць, штучнае падвышэньне цэнаў з выдаткамі на акцызы будзе не на карысьць, перадусім, спажыўцам. Сам спадар Дзялендзік дадае, што “Дарыда” – адно зь нямногіх беларускіх прадпрыемстваў, запатрабаваных на зьнешнім рынку, і падобныя зьмены мала спрыяюць дзелавым ініцыятывам.
(Дзялендзік: ) “Мы гандлюем зь Літвой, Расеяй, выходзім на польскі рынак. А тут, замест таго, каб нас пахваліць, прыходзяць і кажуць: вам трубу трэба замяніць. Ды ня трэба ніякую трубу нам мяняць! “Лямпу замяніце, дыванок пакладзіце ў лябараторыі”. Навошта – і так ляжыць прыгожы лінолеум. Не, патрабуюць гумавы, чорны, каб бруд зьбіраўся, як за савецкім часам. І гэтак пастаянна, што вельмі крыўдна. Гэта тычыцца ідэяў, якія ініцыююць санітарныя службы, падатковая інспэкцыя і да іх падобныя. Самае галоўнае – як гэта народу ўсё растлумачыць?”
Паводле прадстаўніцы канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Нэлі Навіцкай, хутчэй ўсё, пастанова аб абавязковай маркіроўцы асобных тавараў, сярод якіх – слабаалькагольныя і газаваныя напоі, алеі, ікра, рыбныя кансэрвы ды іншыя – пачне працаваць ад наступнага году. Аднак ніхто ня можа гарантаваць, што экспэрымэнт не пачнецца ўжо сёлета.