“Голас Беларуса”, 1925 год. Падаецца рэакцыя беларускага грамадзянства Латвіі на трагічную сьмерць міністра замежных спраў Зыгфрыда Мэйеровіца:
“На нарадзе прэзыдыўмаў беларускіх таварыстваў: “Рунь”, “Беларуская Хата” і “Беларусаў-выбаршчыкаў” пастаноўлена… узлажыць на ягоную магілу агульны ад гэтых таварыстваў вянок. На вянку дзьве ленты: адна Латвійска-дзяржаўных колераў, чырвона-бела-чырвоная, з надпісам “Добрай памяці Міністра З.Мейеровіца”, і другая нацыянальна-беларуская, бела-чырвона-белая, з надпісам “Ад беларускае меншасьці ў Латвіі”. Надпісы на абедзьвюх лентах зроблены па-беларуску”.
“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Друкуецца мэдычнае заключэньне аб сьмерці Анры Барбюса:
“22 жніўня ў Крэмлёўскую бальніцу паступіў з тэмпературай 40,7* са з’явамі крупознага запалення лёгкіх тав.Анры Барбюс, які захварэў напярэдадні. Хвароба з самага пачатку прыняла вельмі цяжкае цячэнне, што тлумачылася як самой інфекцыяй, так і агульным станам арганізма тав.Барбюса, крайне зморанага хранічнымі захворваннямі… напружанай вялікай работай… У ноч на 30 жніўня хворы пачаў траціць сазнанне і ў 8 гадзін 55 мінут, не гледзячы на экстранныя мерапрыемствы, якія прымяняліся бесперапынна на працягу ночы, тав.Барбюс сканчаўся ад параліча дыхання”.
“Беларус”, 1965 год. Я.Станкевіч разважае пра ўзаемадачыненьні паміж людзьмі:
“Калі крытыка прымае надзвычайна войстры, казаў той, ваяўнічы характар, яна пераходзе ў зваду. Сьцеражымася звады, але зусім яе не чураймася. Валей звада дзеля дабра, чымся згода ў ліху. Што-ж зробіш, калі справа вартая вайны; ня могучы яе маць гарачай, майма хоць халоднай, чым і ё звада. Як гарачая, так і халодная вайна мае мэтаю добры мір, добрую згоду. Так разумеў заданьне вайны найвыдатнейшы вайводца, Напалеон”.