Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Ян Трушчыньнскі заявіў, што Варшава не прызнае новыя ўлады СПБ, калі яны ня будуць абраныя дэмакратычна.
“Польскі бок павінен зрабіць усё магчымае, каб уласнасьць Саюзу палякаў, у тым ліку Дамы польскія і тое, што ў іх ёсьць, не апынулася ў руках недэмакратычна абраных уладаў арганізацыі”, - заявіў Трушчыньскі.
Між тым партыя “Закон і справядлівасьць”, чые кандыдаты маюць вельмі добрыя шансы на перамогу як у парлямэнцкіх так і ў прэзыдэнцкіх выбарах, што адбудуцца ў Польшчы сёлета восеньню дамагаецца высьвятленьня абставінаў зьбіцьця ўчора ў Горадні каля кватэры Анжалікі Борыс Міхала Дворчыка - прадстаўніка створанага партыяй камітэту “Салідарныя зь Беларусьсю”.
“Гэта недапушчальная сытуацыя, якая відавочна мае палітычны кантэкст. Гэта быў элемэнт акцыі беларускіх спэцслужбаў, мэта якой ускладніць кантакты з польскімі актывістамі ў Беларусі”, - заявіў дэпутат Сэйму ад партыі “Закон і справядлівасьць” Марыюш Каміньскі.
Раней лідэр гэтай партыі Яраслаў Качыньскі заявіў, што “Закон і справядлівасьць” зробіць усё, каб дэлегатам сёньяншняга з’езду быў забаронены ўезд у Польшчу і на тэрыторыю іншых краінаў Эўразьвязу.
Між тым учора ўвечары беларускія памежнікі чарговы раз не пусьцілі ў Беларусь апэратара польскага тэлебачаньня Рамана Варшыцкага.