Здымкі, якія прэзэнтаваліся публіцы, з большага добра вядомыя ў Беларусі – на іх, у прыватнасьці, паказаныя разгоны дэманстрацыяў ў Менску, пабітая сьпіна апазыцыянэра, абдымкі Аляксандра Лукашэнкі і Фідэля Кастра.
На віртуальную фотавыставу аб Беларусі ў Латвіі патрапілі здымкі прафэсійных фатографаў, аматараў, сьведкаў падзеяў,– зазначыў арганізатар выставы дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Латвіі Альдзіс Кушкіс.
(Кушкіс:) “Гэтыя фатаграфіі нам прысылалі розныя недзяржаўныя арганізацыі, розныя фатографы, але яны ўсе прасілі з-за боязі за сваё існаваньне, здароўе ці дабрабыт не публікаваць іх імёны”.
Як паведаміў беларускай “Свабодзе” дэпутат Эўрапарляманту Альдзіс Кушкіс, на прэзэнтацыю ў рыскі Дом Эўропы, нягледзячы на пару адпачынкаў, прыйшло шмат людзей: дзеячы латвійскай культуры і мастацтва, журналісты, дэпутаты Латвійскага Сойму, замежныя дыпляматы. Прадстаўнікоў беларускай амбасады ў Рызе спадар Кушціс не заўважыў. Беларускі бок на прэзэнтацыі прадстаўлялі Аляксандр Васільеў, якога нядаўна вызвалілі з беларускай турмы, Ігар Марыніч і Аляксандр Леванеўскі, сыны беларускіх палітвязьняў.
Ігар Марыніч, сын былога амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча, што адбывае пакараньне ў турме, быў у цэнтры увагі, ён распавядаў прысутным пра сытуацыю ў Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 года, тлумачыў сэнс здымкаў:
(Марыніч: ) “Для нас, беларусаў, фатаграфіі гэтыя сапраўды культавыя, знакамітыя. А для латышоў было канешне цікава паглядзець, што беларусы – гэта не соннае царства, што народ таксама змагаецца за свае правы”.
Цягам трох дзён Ігар Марыніч, Аляксандр Леванеўскі і Аляксандр Васільеў праводзілі сустрэчы ў Рызе з палітыкамі, праваабаронцамі, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў. Найбольш істотным вынікам гэтых сустрэч сталася дамоўленасьць аб стварэньні дэпутацкай групы ў Сойме Латвіі для падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў Рэспубліцы Беларусь.