Таварыства беларускай мовы працягвае змагацца за тое, каб праграма для жыхароў Беларусі вялася зь Нямеччыны па-беларуску. 24 жніўня актывісты таварыства правялі чарговы пікет на менскай плошчы Бангалор. І сёньня ж гэтае пытаньне абмяркоўвалі на адмысловым паседжаньні сакратарыяту таварыства, гаворыць кіраўнік таварыства Алег Трусаў:
(Трусаў: ) "Літаральна гадзіну таму скончылася паседжаньне сакратарыяту ТБМ, дзе мы разглядалі пытаньне пра "Нямецкую хвалю". Можна толькі вітаць супрацоўнікаў радыё, якія пачалі разумець каштоўнасьць беларускай мовы для беларусаў. Мы вітаем гэты першы крок, і спадзяемся, што за ім будуць і іншыя крокі".
Рашэньне "Нямецкай хвалі" грунтуецца на вялікай колькасьці лістоў, якія штодня прыходзяць на радыёстанцыю. У сваіх зваротах жыхары Беларусі асуджаюць выбар мовай вяшчаньня расейскую. Старшыня "Таварыства беларускай мовы" з гэтай нагоды, гаворыць, што бум лістоў яшчэ наперадзе:
(Трусаў: ) "Праца ня марная. А па-другое, яна яшчэ толькі раскручваецца. Асноўную масу лістоў амбасада Нямеччыны атрымае ў верасьні, калі выйдуць з адпачынку людзі ды вернуцца студэнты і моладзь. Так што гэта яшчэ толькі пачатак. Бум збору подпісаў прыпадзе на верасень. Я думаю, што тады колькасьць лістоў будзе значна большая, чым у ліпені і жніўні".
Радыё- і інтэрнэтвяшчаньне на Беларусь зь Нямеччыны мае пачацца 1 лістапада. Як ужо паведамлялася, менавіта "Нямецкая хваля" перамагла ў тэндэры, які арганізавала Эўракамісія.
Гл. таксама "Deutsche Welle": інтэрнэт-вэрсія будзе часткова на беларускай мове