Паводле лідэра БНФ Вінцука Вячоркі, канфэрэнцыя пройдзе ў верасьні гэтага году – да пачатку Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі, на якім будуць абіраць адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах.
Канфэрэнцыя будзе мець міжпартыйны характар, зь Беларусі прадстаўнікоў іншых апазыцыйных партыяў на яе запрашаць не зьбіраюцца. Спадар Вячорка ня змог сказаць, наколькі вялікая дэлегацыя зь Беларусі накіруецца ў Баку – гэта будзе залежаць ад магчымасьцяў Партыі БНФ. Тым часам у прэсавай службе “Мусавату” паведамілі, што разьлічваюць на ўдзел у канфэрэнцыі іншых апазыцыйных партыяў Азэрбайджану. Галоўны сэнс падобнай канфэрэнцыі, паводле Вінцука Вячоркі, – абмен інфармацыяй і досьведам.
(Вячорка: ) “Нас лучаць агульныя каштоўнасьці, агульнае бачаньне працэсаў стварэньня нэааўтарытарных і нэататалітарных рэжымаў на постсавецкай прасторы. Ну і, натуральна, нас лучыць агульнае бачаньне таго, што Азэрбайджан і Беларусь павінны належаць да дугі дэмакратыі на постсавецкай прасторы.”
Паводле Вінцука Вячоркі, за апошнія гады стала відавочным “тыпалягічнае прыпадабненьне рэжымаў у Баку і Менску і абмен паміж імі досьведам, напрыклад, у спосабах фальшаваньня выбараў”:
(Вячорка: ) “З гэтага вынікае, што і мы, дэмакратычныя сілы Беларусі і Азэрбайджану, павінны рэгулярна абменьвацца досьведам”.
БНФ мае даўнія сувязі з партыяй “Мусават” і Народным фронтам Азэрбайджану. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах у Азэрбайджане сябры БНФ былі назіральнікамі, а таксама міжнароднымі прадстаўнікамі ў кватэры лідэра “Мусавату” Ісы Гамбара, калі там чакалася атака сілаў бясьпекі.
У лістападзе гэтага году ў Азэрбайджане пройдуць парлямэнцкія выбары і сумесная канфэрэнцыя з БНФ разглядаецца ў партыі “Мусават” як карысны элемэнт падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі.