Аўтары публікацыі адзначаюць адну з псыхалягічных адметнасьцяў эпохі дэмакратыі: мы хочам, каб прэзыдэнт, прэм''ер-міністар ці нават манарх быў звычайным чалавекам. І мы з захапленьнем даведваемся, што каралева ўмее запарыць гарбату, Біл Клінтан адпачывае ў намёце на прыродзе, а Тоні Блэр зь дзяцінства марыў стаць рок-сьпеваком.
З прыходам “масавай дэмакратыі” самі палітыкі культывуюць свой грамадзкі вобраз. Новае толькі ў тым, што гэта пераўтвараецца ў маркетынг. Звычайна яго мэта – паказаць, што палітычны лідэр падобны да ўсіх нас, але крыху больш сур’ёзны і сумленны: людзі павінны бачыць у ім старшыню школьнай рады ці бугальтара спартовага клюбу.
Часта паліттэхнолягі імкнуцца крыху падрэтушаваць рэчаіснасьць, ці ўяўленьне публікі пра рэчаіснасьць. Аўтары артыкула выказваюць дапушчэньне, што ў гэтым і заключалася мэта публікацыі сьпісу кніг, якія чытае Джордж Буш. Амэрыканцы зусім ня ўпэўненыя, што пры цяперашнім стане эканомікі і вайне з тэрарызмам прэзыдэнт павінен мець такі доўгі адпачынак. Вось жа і расьсейваецца падазрэньне, што прэзыдэнт ЗША не чытае нічога, акрамя спартовых старонак газэт.
Белы дом, не парушаючы завядзёнкі ад часоў Джона Кэнэдзі, надрукаваў сьпіс з трох кніг, якія Буш узяў з сабою у Тэхас. “Independent” піша, што ідэю нельга было выказаць больш выразна. У асартымэнце няма спартовай чытанкі. Прэзыдэнт – чалавек, захоплены ўсясьветнай гісторыяй і які ўвесь час думае пра тое, як абараніць краіну ад сучасных пагрозаў. Болей за ўсё зьдзівіла аўтараў артыкулу кніга “Аляксандар ІІ. Апошні вялікі цар” расейскага пісьменьніка Эдварда Радзінскага, якая выйдзе на ангельскай мове толькі ў лістападзе. Але Буш выкарыстаў свае сувязі і здабыў сыгнальны асобнік біяграфіі рэфарматара, які вызваліў расейскіх рабоў у 1861 годзе і быў забіты анархістамі ў 1881 годзе.
Далей “Соль: Усясьветная гісторыя” – амаль на пяцістах старонках аўтар Марк Курлянскі апісвае гісторыю гэтага калісьці стратэгічнага прадукту. Калі застанецца час, Буш возьмецца за кнігу Джона Бары “Вялікая інфлюэнца. Гісторыя самага страшнага паморку”. Яе тэма – пандэмія грыпу 1918 году. Трэба думаць, – піша “Independent”, – Буш хоча зразумець, як запабегчы яе паўтору, асабліва, калі тэрарысты выкарыстаюць біялягічную ці хімічную зброю.
У артыкуле гаворыцца і пра захапленьні ў вольны час іншых вядомых дзеячаў. Так, у прэм''ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі ёсьць сябра, нэапалітанскі гітарыст Марыяна Апічэла, зь якім ў часе адпачынку на Сардыніі яны працуюць над новымі песьнямі, да якіх прэм''ер-міністар піша тэксты. Яшчэ Бэрлюсконі цьвердзіць, што мае талент у галіне стварэньня інтэр''ераў. Таксама ён кожнае лета сустракаецца са старымі сябрамі дзеля, як ён кажа, духоўных практыкаваньняў. І яны, – піша сам Бэрлюсконі, – ходзяць у шортах, бегаюць, чытаюць вершы вялікіх паэтаў, якія ведаюць напамяць.
Прэм''ер-міністар Японіі Дзюніціра Каідзумі ніколі не хаваў, што ў перапынках паміж спробамі выцягнуць краіну з дзесяцігадовага эканамічнага крызісу ён зьяўляецца фанатам Элвіса Прэсьлі. Калісьці ён дапамагаў зьбіраць грошы на помнік каралю рок-н-ролу, а цяпер нават запісаў альбом “Дзюніціра Каідзумі падае свае любімыя песьні Элвіса”. І, дарэчы, прэм''ер не губляе выпадку выкарыстаць сваё хобі ў палітычных мэтах, заманьваючы сваіх высокіх гасьцей на вечарыны караоке на тэмы Элвіса.
А вось крамлёўскія паліттэхнолягі фармуюць імідж Уладзімера Пуціна як чалавека дзеяньня, лідэра, здольнага ўтрымаць вялікую краіну. А таму на здымках ён звычайна займаецца спортам. Ягоны вольны час закліканы ўмацаваць вобраз моцнага чалавека, паказаць расейцам, што ён – лідэр, які здольны разабрацца з сэпаратыстамі ў Чачэніі. Адсюль захапленьне баявымі мастацтвамі, ці то дзюдо, у якім ён мае чорны пас, ці самба. Так лічаць аўтары публікацыі "Independent" пра вольны час усясьветных лідэраў.