Як вынікае з тлумачэньня Лукашэнкі, беларускую вёску ўратавала палітыка захаваньня калектыўнага гаспадараньня. Фэрмэры, маўляў, ня могуць канкураваць з буйнымі сельгасвытворцамі. Між тым, сябры Беларускага грамадзкага аб’яднаньня фэрмэраў ня згодныя з такім меркаваньнем. Гаворыць фэрмэр з Маладэчанскага раёну Ігар Пакус:
(Пакус: ) “Я лічу, што трэба даваць роўныя магчымасьці для жыцьця розных формаў уласнасьці. "Бацька" павінен для розных формаў дзяліць пароўну. Усе дзеці павінны быць аднолькавымі. Калі ёсьць дзяржаўная падтрымка, то трэба яе разьмяркоўваць аднолькава. Таму што мы такія ж самыя вытворцы і працуем у такіх жа рамках, што й калгасы і саўгасы”.
У гаспадарцы Ігара Пакуса 169 гектараў зямлі. Летась вытворчыя паказьнікі маладэчанскага фэрмэра былі на ўзроўні лепшых калектыўных гаспадарак. Сёлета на ягоных палетках таксама вырас добры ўраджай. Прычым, без дзяржаўнай дапамогі.
Добра ідуць справы і ў фэрмэра са Смаргоншчыны Віктара Валодзькі. Ён гаспадарыць на сваіх 100 гектарах лепш за суседнія сельгаскаапэратывы. Паводле спадара Валодзькі, калі б беларускім фэрмэрам была такая дапамога як фэрмэрам, напрыклад, у суседняй Літве, то гэтыя вынікі былі б яшчэ лепшымі:
(Валодзька: ) “Эўразьвяз ім столькі тэхнікі надаваў. У літоўскіх фэрмэраў тэхніка лепшая, чым у нашых калгасаў. У іх уся імпартная тэхніка. Працуюць аднолькава ў розных дзяржавах: у Польшчы, у Амэрыцы… Але там падыход з боку дзяржавы іншы. Як бы там ні было але крушэньня калгасаў ня мінаваць. Гэта ня тая сыстэма”.
Так мяркуе фэрмэр Валодзька. Дарэчы, у Беларусі дзяржава ня толькі не дапамагае фэрмэрам, але й часам перашкаджае і рушыць іхныя гаспадаркі. Напрыклад, ня так даўно дзяржаўныя чыноўнікі адабралі зямлю ў фэрмэра Ўладзімера Камарова з Талачынскага раёну:
(Камароў: ) “У мяне было 47 гектараў. Улада раённая іх адабрала. Ім патрэбны былі землі, каб пасьці калгасных кароў. А цяпер у мяне толькі два гектары”.
Спадар Камароў ня згодны зь сёньняшняй заявай Лукашэнкі, што фэрмэрства зьяўляецца неўласьцівым для беларусаў:
(Камароў: ) “Чаму я не гатовы? Я дагэтуль трымаў пяць кароў. Яшчэ пяць было гадавалых. Быкі былі, цяляты. У мяне і зараз яшчэ застаецца пяць. Улада не гатовая, а не народ. Народ гатовы працаваць і шмат працаваць. Але не за нашай цяперашняй уладай гэта можна рабіць”.
Паводле старшыні Беларускага грамадзкага аб’яднаньня фэрмэраў Канстанціна Ярмоленкі, фэрмэрства як занятак зусім не чужы для беларусаў:
(Ярмоленка: ) “Калі б ім так раздавалі грошы як калгасам ды саўгасам, то прыжыліся б хутчэй. Яны б актыўна разьвіваліся, але і ў цяперашніх умовах фінансаваньня яны жылі, жывуць і, здаецца, у бліжэйшы час будуць жыць”.
Лічыць Канстанцін Ярмоленка, старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня фэрмэраў.