Мікалая Скутава зьвінавацілі за раскраданьне праз злоўжываньне службовага становішча, незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасьці й атрыманьне хабару. Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў прызначыць для экс-парлямэнтара пакараньне — 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Вышэйшая судовая інстанцыя краіны абмежавалася сямю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, палічыўшы факт хабару недаказаным. Але за кратамі былы дэпутат будзе знаходзіцца менш, бо адзін год яму скасавалі паводле амністыі.
Мікалай Скутаў, які на папярэднім паседжаньні выступіў з апошнім словам, сваёй віны не прызнаў. Ён назваў зьвінавачаньні на свой адрас "несправядлівымі й бязбожнымі". Былы дэпутат заявіў, што ніколі не займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю й ня лічыць такой тыя парады й рэкамэндацыі, якія даваў свайму сыну — кіраўніку недзяржаўнага прадпрыемства "Эўраэкасэрвіс".
Спадар Скутаў пачаў актыўна ўдзельнічаць у пастаўках нафты ў Беларусь у сярэдзіне 1990-х гадоў. З той пары ён лічыўся даволі буйной і ўплывовай асобай у гэтай галіне, хаця хутка пасьля абраньня парлямэнтаром у 2000-м годзе, згодна з Законам, афіцыйна пакінуў ранейшыя пасады. Да гэтага ён быў генэральным дырэктарам беларускага прадстаўніцтва "Гандлёвага нафтавага дому" й прэзыдэнтам сумеснага беларуска-расейска-ўкраінскага таварыства "БелРосУкрнафта".
Арыштавалі былога дэпутата празь месяц пасьля абраньня новага складу Палаты прадстаўнікоў — у лістападзе 2004 году. Як дэпутат Мікалай Скутаў пазьбягаў публічных прамоваў, хаця — сьведчаць некаторыя ягоныя калегі — у кулюарах ён рэзка крытыкаваў дзейнасьць улад.
У Авальнай залі месца Мікалая Скутава было побач з крэслам Уладзімера Парфяновіча. Я спытаў спадара Парфяновіча, што ён можа згадаць пра свайго суседа:
(Парфяновіч:) "Матляў хвастом — і вашым, і нашым. І там, і там… Такі ён чалавек".
Мікалай Скутаў належыць да гэтак званай старой намэнклятуры. За савецкім часам ён працаваў галоўным інжынэрам Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, потым узначальваў аддзел транспарту Менскага гарвыканкаму, быў кіраўніком справаў Дзяржэканампляну БССР.
Спадар Скутаў быў арыштаваны амаль адначасова яшчэ зь дзьвюма вядомымі асобамі — былым старшынём Дзяржаўнага камітэту авіяцыі Фёдарам Івановым і генэральным дырэктарам аб’яднаньня “Нафтан” Канстанцінам Часнавіцкім.