Паводле афіцыйнай статыстыкі, зь Беларусі штогод эмігруюць 10 000 чалавек усіх узростаў. Паводле незалежных дасьледчыкаў, гэтую лічбу можна падвоіць і нават патроіць. Згодна зь зьвесткамі Міністэрства ўнутраных справаў, найбольш прывабныя для афіцыйнай эміграцыі такія краіны, як Расея, Украіна, Нямеччына, ЗША, Канада і Ізраіль.
Я зьвярнуўся да некалькіх маладых беларусаў з пытаньнем, ці хацелі б яны выехаць з краіны? Сваім суразмоўцам я змадуляваў умову: вы едзеце на сталае жыцьцё за мяжу, дзе атрымліваеце вялікі заробак у сваёй прафэсіі. Амаль усе выказалі жаданьне паехаць, але пры ўмове, што на невялікі тэрмін.
(Вераніка: ) “Калі б, напрыклад, на год – два, то паехала б”.
(Карэспандэнт: ) “То бок на стала ня хочаш?”
(Вераніка: ) “Не, не хачу. У мяне такія магчымасьці былі. Калі я дагэтуль не паехала, то ўжо і ня зьеду на стала”.
А вось меркаваньне Андрэя, які вучыўся ў ЗША і некаторых эўрапейскіх краінах:
(Андрэй: ) “Пра эміграцыю кажуць шмат тыя, хто ніколі там ня быў. А той, хто паспрабаваў працаваць там на работах, якія рэальна здабыць нашаму чалавеку, яны ня вельмі імкнуцца. Яны лічаць магчымым тактычны выезд за мяжу на два – тры гады – падзарабіць грошай. Але вялікіх пэрспэктываў там ня бачаць. А тыя, хто ня ведае рэаліяў, мяркуюць, што там поўны “галівуд” і “санта-барбара”, і заробкі пра сто тысяч”.
Эміграцыя як стварэньне сеткі ўплыву альбо эміграцыя як асыміляцыя – такія варыянты малюе малады палітоляг Юры Чавусаў:
(Чавусаў: ) “Могуць быць варыянты, калі людзі першапачаткова выяжджаюць зусім не ад добрага жыцьця і настроеныя на інтэграцыю ў тамтэйшае грамадзтва. Але пасьля дыяспара робіцца моцным падмуркам пабудовы нацыянальнай дзяржавы. Як ва ўкраінцаў, калі культурныя асяродкі ўкраінскага нацыяналізму пераважна захаваліся ў эміграцыі”.
Але вернемся да нашага пытаньня – якія пэрспэктывы бачаць перад сабой маладыя беларусы на радзіме і за мяжою? Вось меркаваньне, якое можа патлумачыць аптымізм тых маладых, якія спрабуюць стварыць свой лёс на радзіме:
(Карэспандэнт: ) “А ты бачыш для сябе пэрспэктывы ў Беларусі?”
(Алесь: ) “А што нам застаецца? Вера ёсьць!”
Застаецца пытаньне: вера ў лёс альбо вера ў сябе?