Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Саюзу палякаў Анджэй Пісальнік выйшаў на волю


Міхал Карневіч, Горадня Зь Лідзкага спэцпрымальніка а 14-й гадзіне выйшаў на волю сябра Саюзу палякаў, прэсавы сакратар арганізацыі Анджэй Пісальнік. Ён быў прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня ў Шчучыне і асуджаны на 10 сутак арышту.

Анджэй Пісальнік – апошні зь сяброў Саюзу палякаў, хто адбываў пакараньне ў Лідзкім спэцпрымальніку. Ён, як і Юзаф Пажэцкі, Мечыслаў Яськевіч і Андрэй Пачобут, 3 ліпеня быў у Шчучыне побач з Домам польскім. Сяброў Саюзу палякаў тады не ўпусьцілі ў памяшканьне. Яны арганізавалі канцэрт на прыступках будынку, за што пазьней і былі асуджаныя.

Сёньня ў Горадні плянавалася правядзеньне круглага стала ў праблемах, зьвязаных з Саюзам палякаў. Інфармацыя пра круглы стол раней прайшла па Беларускім тэлебачаньні, аднак, як заявіў мне начальнік ідэалагічнага аддзелу Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Амелька, зь Менску не прыехалі арганізатары мерапрыемства – супрацоўнікі камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальных меншасьцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG