Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 9 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Крыніца”, 1925 год:

цікавая статыстыка: “Паводлуг апошніх урадавых даных, у Віленшчыне знаходзіцца 1.088.000 асоб, адкуль Палякоў — 608.000, Беларусаў — 277.500, Жыдоў — 199.500, Літвіноў — 57.500, Расейцаў — 25.500 асоб. На кожную рэлігію прыпадае: каталікоў — 652.000, праваслаўных — 284.000, жыдоўскае рэлігіі — 199.500 і іншых — 32.500. З статыстыкі бачым, што лік Палякоў ёсьць вельмі перасолены. Зважаючы на тое, што 1) большасьць каталікоў ёсьць несьвядомыя беларусы, 2) усе праваслаўныя за малым выняткам ёсьць тыя-ж беларусы — лік беларусаў павінен быць далёка, далёка большым”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“Ціха шапаціць каласамі высокая сцяна нарэдка ўдаўшыхся азімых і яравых хлябоў. Але раптам загаманіла поле. На шырокіх прасторах палёў панесліся песні жней. Бачны толькі частыя ўзмахі сярпоў. А к вечару на аголенай плошчы горада ўздымаўся стройны рад залацістых бабак. Усе калгаснікі ўключыліся ва ўсесаюзны конкурс на лепшае правядзенне хлебаздачы і змагаюцца за тое, каб да 10 жніўня завяршыць жніво і здачу хлеба дзяржаве. 2 дні ўдарнай работы далі 8 га ўбранага ячменю і 13 га азімага жыта”.

“Добры вечар”, 1995 год. Вольга Шчадрына зь Белінфарму паведамляе:

“Пасля цяжкай і працяглай хваробы на 83-м годзе жыцця 7 жніўня памёр Максім Танк. Кожная страта цяжкая, але калі мы страчваем чалавека, чыё імя ўжо даўно трывала ўвайшло ў беларускую класічную літаратуру, чалавека, які быў часткай нацыянальнай культуры, мы перажываем сто разоў. Пасля Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі Максім Танк заставаўся адным з нямногіх “магікан”, чыя творчасць і чыя асабістая энергія абаранялі гонар і годнасць беларускай літаратуры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG