Горадня цяпер зрабілася гарачай кропкай у барацьбе паміж свабодай і дэспатызмам, піша “Wall Street Journal”. Апошні дыктатар Эўропы Аляксандар Лукашэнка баіцца, што з Польшчы на Беларусь перакінецца вірус дэмакратыі. Таму ён пачаў небясьпечную гульню супраць 400-тысячнай польскай меншасьці. Паводле выданьня, беларускі рэжым вядзе рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў, таму што гэта найбуйнейшая зь няўрадавых арганізацыяй, якія выйшлі з-пад кантролю ўладаў. У сваю чаргу, рэпрэсіі выклікалі абвастрэньне адносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю.
“Wall Street Journal” піша, што Польшча сапраўды пагражае існаваньню цяперашняга беларускага рэжыму. Паводле выданьня, беларуская апазыцыя знаходзіць у Польшчы падтрымку і прытулак, а польскія ўлады цяпер заклікаюць Эўразьвяз да больш жорсткага курсу ў адносінах да Беларусі. Лукашэнка ведае, што падтрымка Польшчы летась паспрыяла посьпеху “аранжавай рэвалюцыі” ва Ўкраіне. Беларускі кіраўнік, як і ягоны расейскі сябра Ўладзімер Пуцін, баіцца нечага падобнага ва ўласнай краіне, піша выданьне.
Паводле “Wall Street Journal”, пакуль што саюзьнікі Польшчы называюць цяперашні канфлікт двухбаковай праблемай. Аднак, на думку рэдакцыі выданьня, Польшча заслугоўвае падтрымкі з боку ЗША і эўрапейскіх краінаў у яе намаганьнях спрыяць павазе да правоў чалавека і дэмакратыі ў сваіх суседзяў. Такая падтрымка неабходная, піша “Wall Street Journal”, бо Масква і Менск аб’ядноўваюць намаганьні, каб ізаляваць Польшчу. Крэмль падзяляе уладную філязофію Лукашэнкі, і расейская падтрымка беларускага рэжыму паказвае, што Масква гатовая падтрымаць “любое аўтарытарнае балота”, калі яно дастаткова прамаскоўскае.
У параўнаньні з краінамі Каўказу ці Цэнтральнай Азіі, беларусам пашэнціла, што яны суседзяць з Польшчай, якая ў спрыяльных абставінах можа дапамагчы ім далучыцца да вольнага сьвету, піша “Wall Street Journal”. Але рэпрэсіі ў Горадні паказваюць, што гэта не адбудзецца без барацьбы.