Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне міліцыянты зрываюць працу моладзевага лягеру


Алег Супрунюк, Берасьце Моладзевы летнік, у якім бралі ўдзел каля 30-ці прадстаўнікоў беларускіх і украінскіх грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў, пачаў сваю працу ў мінулую суботу на базе адпачынку “Белае возера” у Берасьцейскім раёне. 26 ліпеня гэтую турыстычную базу наведалі прадстаўнікі раённай міліцыі і некалькі асобаў у цывільным.

Нагодай для візыту нібыта сталася праверка пашпартнага рэжыму, аднак неўзабаве міліцыянты пачалі складаць пратаколы на некаторых удзельнікаў летніку – намесьніка старшыні абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага, лідэра абласной суполкі Свабоднага прафсаюзу Валянціна Лазарэнкава, дэпутатку Белаазёрскага гарсавету Натальлю Акаронку, а таксама трох грамадзянаў Украіны. Усе яны былі абвінавачаныя ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу.

Асобам, на якіх склалі пратаколы, загадалі 1 жніўня зьвіцца ў суд Берасьцейскага раёну, а пакуль дзейнасьць летніку прыпыненая, нягледзячы на тое, што арганізатары сплацілі выдаткі за арэнду памяшканьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG